predsedatel
Олег Аркадьевич Макаревич

Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета

Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

В Дубровенском Доме культуры прошла премьера спектакля “Лядкоўскі перапалох”

19 декабря 2025

В Дубровенском Доме культуры прошла премьера спектакля “Лядкоўскі перапалох”

У Дубровенскім раённым Доме культуры адбылася перадсвяточная прэм’ера, новы спектакль прадставіў на суд гледача тэатральны калектыў гэтай установы “Пакаленне”. На гэты раз яго кіраўнік Таццяна Гарзуева абрала для пастаноўкі твор мясцовай паэткі “Лядкоўскі перапалох”.


—Па-першае, гэта твор на роднай мове. Па-другое, тэмы,якія ўзнімаюцца аўтарам вельмі сучасныя, хаця і неадназначныя. І пры ўсім гэтым Ірына Малчанава знайшла такія сродкі, каб вершавана намаляваць праблему зносін у сям’і  па-добраму, з гумарам, каб глядач ва ўчынках герояў,магчыма, пазнаў сябе і зрабіў нейкія высновы. Робяць іх і самі героі  п’есы-гумарэскі , але гэта не гучыць са сцэны неяк дэкларатыўна, па-ментарску, а зноў жа вельмі шчыра і па-жаночаму пранікнёна. Дадам, што  гэты спектакль  звязаў творчасць некалькі таленавітых дубровенцаў. Так, пра тэкст мы ўжо сказалі. Музыку таксама напісаў вядомы наш музыкант Міхаіл Шлег, кіраўнік ансамбля “Крыніца”, а пры афармленні сцэны мы выкарыстоўвалі  пейзажныя карціны знакамітага дубровенскага мастака Васіля Сватоўскага.






Сюжэт п’есы амаль казачны: жанчыны вёскі Лядкі, наглядзеўшыся серыялаў, сталі  вельмі незадаволенымі, што іх мужы не выглядаюць так, як кіношныя героі, не размаляюць з імі тымі словамі і не робяць рамантычных учынкаў. Вось яны і вырашылі ўсёй вёскай разам падаць заявы на скасаванне шлюбу… Справа атрымалася гучная, дайшло да галоўнага пракурора, які адправіў ў вёску Лядкі спецыяльную каманду, каб разабрацца ў праблеме. Адбыўся агульны сход жыхароў Лядкоў, на якім і агучылі жанчыны ўсе свае прэтэнзіі, а мужчыны  — свае да гэтага адносіны. Усё гэта адбывалася ў лепшых традыцыях савецкіх фільмаў пра сялян і вёску: з гумарам, шумам, вясковымі мянушкамі і трапным словам.


 Напрыклад, чаго толькі каштуе роля Аўдоцці Астаповіч, якую бліскуча выканала Ірына Сцяфанаўна Гулідава.

—Мне вельмі падабаецца наш калектыў. Гэта мая толькі другая роля, першая была ў мінулым годзе, калі ў спектаклі “Навагоднія прыгоды Машы і Віці” я была печкай, — шчыра ўсміхаючыся расказвала жанчына. — Зараз мая 75-гадовая гераіня жадае скасаваць шлюб са сваім Заяй.  Я паспрабавала стварыць і камічны вобраз, і некалькі гратэскны. Вельмі спадзяюся, што глядач гэта добра ўспрыме.



 Ірына Малчанава, якая, дарэчы, выконвала ў спектаклі ролю народнага засядацеля ў судзе, расказала, што праца над тэкстам і спектаклем была доўгай і карпатлівай.

— Некалі я прачытала аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Давідовіча і  вырашыла напісаць па яе матывах асабісты твор ў вершаванай форме. Цікавая работа, але ж патрабавала шмат часу. Затым пачалася работа над спектаклем. У ім задзейнічаны амаль два дзясяткі чалавек. Гэта ў большасці людзі, якія працуюць на вытворчасці, і сабрацца разам на рэпетыцію вельмі цяжка. Але ж усе старанна выконвалі  патрабаванні кіраўніка тэатра, якая вельмі тонка адчувала матэрыял і прафесійна накіроўвала таго ці іншага артыста да стварэння вобраза, — адзначыла аўтар пьесы.

Кожныз самадзейных артыстаў, з кім мы размаўлялі да пачатку спектакля падкрэсліваў, што працаваць было цікава, і тое, што атрымалася, ўздельнікам калектыва “Пакаленне” вельмі падабаецца. Усе яны хваляваліся за адзнаку, якую ім паставяць гледачы. А дарма! Як толькі ў глядзельнай зале паменьшылі асвятленне, уся увага была засяроджана на дзеянні на сцене. Яно неаднаразова за час спектакля вызывала гучны смех і апладысменты. А канчатковай адзнакай сталі працяглыя авацыі пасля фінальнай сцэны.




dubrovno.by