Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
13 декабря 2019
У Дубровенскім раёне адбыўся абласны семінар па зімовым рамонце і захоўванні тэхнікі сельгаспрадпрыемстваў
З заканчэннем восеньскіх палявых работ адразу стартавала падрыхтоўка да веснавога сезона 2020 года. Спраўную тэхніку неабходна арганізавана і правільна ставіць на зімовае захоўванне, няспраўную — рамантаваць.
З заканчэннем восеньскіх палявых работ адразу стартавала падрыхтоўка да веснавога сезона 2020 года. Спраўную тэхніку неабходна арганізавана і правільна ставіць на зімовае захоўванне, няспраўную — рамантаваць.На мінулым тыдні на базе Дубровенскага раёна адбыўся абласны семінар-нарада па пытаннях пастаноўкі на захоўванне, арганізацыі рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, навядзення парадку на машынных дварах.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Прыдыбайла і начальнік упраўлення механізацыі і эксплуатацыі машынна-трактарнага парку Мінсельгасхарча Пётр Плаўскі, а таксама прадстаўнікі зацікаўленых службаў і арганізацый раёнаў Віцебскай вобласці.Сустрэча ўдзельнікаў і пленарная нарада прайшлі на базе ААТ «Дубровенскі льнозавод». А практычная частка семінара праходзіла на машынных дварах СГФ імя Ю.Смірнова і КУСГП «Зарубы».На пачатку семінара былі падведзены вынікі рамонтнага сезону 2018-2019 года, пастаўлены задачы па захаванасці і падрыхтоўцы тэхнікі на 2019-2020 год, разгледжаны пытанні забеспячэння неабходнымі матэрыяламі і запаснымі часткамі.
Своечасовасць правядзення вясенне-палявых работ, корманарыхтоўкі, уборкі новага ўраджаю — галоўныя складнікі цыклу сельскагаспадарчых работ, залежаць у тым ліку і ад стану тэхнікі. Распараджэннем Урада Рэспублікі Беларусь вызначаны тэрміны завяршэння рамонту сельгастэхнікі да веснавых палявых работ 2020 года. Таму сёння перад аграрыямі ставіцца задача да 1 сакавіка 2020 года скончыць рамонт глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі, да 1 красавіка — корманарыхтоўчай і да 1 мая збожжаўборачнай тэхнікі. Акрамя таго, неабходна да 20 снежня здаць вузлы і агрэгаты, якія немагчыма адрамантаваць у майстэрнях гаспадарак, на спецыялізаваныя прадпрыемствы.
Алена КАРСАКОВА