Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
1 декабря 2020
«Там дзе кмін, там і баль»
У Дом культуры ў Дуброўна, у сваю стылізаваную хату, багатую кветкамі і зёлкамі, жанчын запрасіла кіраўнік клуба народных традыцый і звычаяў«Траўніца» Валянціна Бязносенка з аграгарадка Расасна. На акрытым пасяджэнні клуба ў гэты раз ушаноўвалі кмін, збожжа якога незвычайна карысные дзякуючы высокаму ўтрыманню вітаміна Е, які валодае антыаксідантным дзеяннем і аднаўляе пашкоджаную структуру клетак.
«Дзе кмін, там і пір! Я круглы год кмін шаную і ўсім яго прапаную», — тлумачыла адна з жанчын. Другая дадавала, што гэта ёй вельмі знаёма: усе гаспадынькі ведаюць, што без кміна і паліўка нясмачна.
—Жыла некалі даўно ў Дуброўна бабуля Лісавета, хадзіла на луг па кмін і рвала вялікія пукі, а як спытаеш у яе, навошта так многа, яна адказвала «Там дзе кмін, там і баль», — паведала траўніца Валянціна Бязносенка. — Кмін збіраюць у ліпені і жніўні. Рвуць усю расліну, звязваюць пукамі — так ён і даспявае. Тады яго малоцяць.
Можна на посцілку церабіць рукамі, а можна пук у посцілку пакласці і дзіця пусціць пабегаць і пакачацца. Бабуля казала, што ад гэтага двайная карысць. З травамі заўсёды так — кожная галінка для чаго-небудзь карысная.
Кожная з жанчын дзялілася сваімі ведамі збору і захоўвання кміна, рэцэптамі страў з кмінам. Напрыклад, гаспадыня з клуба нацыянальнай кухні і беларускай гульні «Дубровенскія прысмакі» падзялілася рэцэптам печыва з тмінам, якое жанчыны запісалі са слоў Валянціны Валакіцінай з вёскі Баева.
На багатым стравамі стале можна было пачаставацца хлебам, блінамі, бульбай, аладкамі, у складзе якіх абавязкова быў кмін.
Напрыканцы пасяджэння клуба народных традыцый і звычаяў кожны ўдзельнік атрымаў карысны падарунак — хатулёк з кмінам, каб заўсёды ў хаце было што кмінам прыправіць. «На добрае здароўе!» — прыгадала Валянціна Бязносенка.
Таксама траўніца запрасіла ўсіх на наступную вячорку, якая адбудзецца ў снежні.
Юлія СТАРАВОЙТАВА