Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16 апреля 2026
ТалакаФэст — дубровенскі брэнд яднання
Мы працягваем знаёміць чытачоў з праектамі грамадзянскай ініцыятывы, якія ў гэтым годзе сталі пераможцамі адбору і атрымаюць грашовую падтрымку на рэалізацыю ад асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў. Не памылімся, калі адзначым, што самай яскравай прэзентацыяй грамадзянскіх ініцыятыў у гэтым годзе стаў праект «Сваташыцы — фестывальная вёска Дубровенскага раёна».
Дубровенцы ведаюць, што ў 2024 годзе ў сузор’і культурных падзей нашага раёна заззяла новая зорка — вясковы фестываль «ТалакаФэст». — Свята праводзіцца з мэтай умацавання адзінства сельскіх жыхароў, развіцця інфраструктуры аграгарадка і павышэння прэстыжу беларускай вёскі. Бо вёска — падмурак нашай дзяржавы. Па рашэнні арганізатараў, свята стала штогадовым і перайшло ў фармат фестывалю.
Удзельнікамі яго ўжо сталі жыхары Дубровенскага, Талачынскага, Аршанскага, Полацкага раёнаў, Віцебска, Баранавічаў, Мінска. Агульная колькасць удзельнікаў у 2024 годзе склала каля 600 чалавек, у 2025 годзе — больш за 900 чалавек.
«ТалакаФэст» — гэта ўнікальнае мерапрыемства, якое аб’ядноўвае людзей у духу сяброўства і адзінства, дзе кожны можа знайсці нешта для сябе: ад найсмачнейшых страў на народным кейтэрынгу да маляўнічых феерверкаў.
У атмасферы вясковай утульнасці і гасціннасці ўдзельнікі фестывалю могуць атрымаць асалоду ад разнастайных культурных мерапрыемстваў, майстар-класаў і музычных выступленняў. «ТалакаФэст» — гэта не проста падзея, гэта магчымасць акунуцца ў атмасферу адзінства і творчасці, пакінуўшы штодзённыя клопаты за межамі фестывалю.
Мерапрыемства праводзіцца за месяц да Дня народнага адзінства і нібы дае пачатак падрыхтоўкі і правядзення гэтага дзяржаўнага свята, — распавяла кіраўнік праекта Вікторыя Храмцова.
Яна падкрэсліла, што ў 2026 годзе спаўняецца 20 гадоў з дня адкрыцця першага аграгарадка ў Дубровенскім раёне. Рэалізацыя праекта «Сваташыцы — фестывальная вёска Дубровенскага раёна» дасць новы імпульс у развіцці інфраструктуры аграгарадка, які стане першым аграгарадком Дубровенскага раёна, якому будзе нададзены статус «Фестывальная вёска», а свята яднання «ТалакаФэст» ужо стала інструментам рэалізацыі інфармацыйна-іміджавай стратэгіі Дубровенскага раёна па развіццю вёскі.
Да кампетэнтнага журы звярнуліся галоўныя сцэнічныя героі свята Свацця, Сват і Талака. Яны падрабязна, з непаўторным гумарам і мясцовым каларытам расказалі, што трэба зрабіць, каб фестываль стаў адметнай рысай гэтага населенага пункту. Яны прадугледзілі кожную дробязь: ад шыльд-указальнікаў да сцэны і арт-аб’ектаў.
— «ТалакаФэст» — галоўная падзея лета ў Сваташыцах. Гэта два дні, калі вёска ператвараецца ў адну вялікую сцэну, а кожны двор — у гасцёўню.
І што самае галоўнае — у нашай вёсцы няма гледачоў! Ты прыехаў — ты ўжо ўдзельнік! Разам смакуем традыцыйная стравы, гуляем у гульнi, а таксама разам, талакой, распальваем вогнiшчы адзінства, і нават праводзім акцыі па добраўпарадкаванні, — адзначылі яны.
Падчас прэзентацыі ўдзельнікі ініцыятыўнай групы расказалі, што месца правядзення свята знаходзіцца ў самым сэрцы аграгарадка, і з дапамогай рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы стане не залежна ад пары года і надвор’я месцам для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, вясковага кемпінга, вечароў адпачынку, чытання кніг на свежым паветры, інфармацыйных сустрэч з насельніцтвам і гэтак далей.
Источник