Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24 сентября 2025
Прыцягненне малой радзімы
Усё жыццё пражыла ў вёсцы Чырына Юлія Ягораўна Шабанава.
9 верасня жанчына адзначыла свой 90-гадовы юбілей, з якім яе прыехалі павіншаваць старшыні Зарубскага сельсавета Сяргей Шылаў, раённага савета ветэранаў Вера Чалёва, партыі «Белая Русь» і Беларускага саюза жанчын, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемства ААТ «Усход-Чырына», у якім яна працавала даяркай 45 гадоў. Гэта маленькая сціплая жанчына і зараз, негледзячы на свой узрост, вядзе гаспадарку, спрытна завіхаецца каля хаты, вырошчвае гародніну і кветкі. Пра тое, як хутка і непрыкметна праляцелі гады, яна расказала карэспандэнту газеты «Дняпроўская праўда».
— Так склалася, што першыя дзіцячыя ўспаміны звязаны з вайной. Баць ка не вярнуўся яшчэ з Фінскай, пакінуўшы маці з чацвёра малымі дзяцьмі. Неўзабаве пачалася нямецкая акупацыя. Фашысты выгналі нас з вёскі ў бе жанцы. Скіталіся ад хаты да хаты, ад вёскі да вёскі. Так апынуліся ў Глебава. Не ве даю, як маці гэта ўсё вынесла. Наш малодшы брат Коля ў вайну памёр. Там жа, ў Глебава, яго і пахавалі. А мы далей пайшлі, каб хоць як-небудзь выжываць, — расказвала пра тыя часы Юлія Ягораўна. Найбольш яркія ўспаміны захаваліся пра вяртанне ў родную хату пасля вы звалення Дубровенскага раёна. — Столькі радасці было, міленькая мая, не перадаць словамі. Наша хата за хавалася, і нам было лепей, чым іншым. Немцаў пагналі, і аднавяскоўцы адным за адным сталі таксама вяртацца ў родную вёску. Памятаю, што ў нашай хаце 18 чалавек жыло. Маці ўсіх пускала, у каго хаты не было. Спалі хто на падлозе, хто на нарках, хто на лаўках, а мы, як гаспадары — на печы, — успамінае мая субяседніца. Падрабязнасцей таго часу дзіцячыя ўспаміны больш не захавалі. Можа гэта і добра… Жыццё стала наладжвацца. Дарослыя, большай часткай жанчыны, працавалі ў калгасе, а дзеці пайшлі ў школу. Юлія Ягораўна скончыла чатыры классы ў Чырына. Сямігодка была толькі ў Зарубах. Дзяўчына бачыла, як цяжка маці гадаваць адной траіх дзяцей, і вырашыла пайсці дапамагаць ёй на ферме.
— Памятаю, наш заатэхнік прыйшоў і кажа: няма каму кароў даіць. Так з таго часу і працавала без перапынку даяркай, — працягвае свой аповяд жанчына. Усё вытрымала гэтая жанчына-працаўніца. Тады даілі па тры разы на дзень рукамі. Раніцай на ферме, у абед — у полі, вечарам зноў у сарай загоняць жывёл і падояць. Кожная даярка даглядала больш за 20 галоў. А яшчэ свая гаспадарка: карова, свінні, куры, агарод. Ішло жыццё, Юлія Ягораўна выхавала сына і дачку. Так склалася, што гада вала іх без мужа. Шмат іспытаў выпала на долю маёй субяседніцы. Дачка Тамара рассказала, што яны з братам амаль не бычылі маці, якая была ўвесь час на ферме. Выхоўваць іх дапамагала бабуля Матрона. Дарэчы дачка Тамара таксама, як у свой час Юлія Ягораўна, адпрацавала ўсё жыццё на жывёлагадоўчай ферме.
Узгадваючы пражытыя гады, наша субяседніца расказвала і пра радас ныя моманты: вясёлыя вечары ў клубе, танцы, маёўкі і суседская дапамога аднавяскоўцаў, калі адзін аднаму дапамагалі, працавалі і весяліліся талакой. Жанчына лічыць сябе шчаслівым чалавекам, і гэта шчасце дала ёй родная зямля, родная вёска.
— Мы працавалі, каб нашы дзеці жылі лепш за нас, не ведалі таго гора. Гэта і давала нам сілы. Чалавек заўсёды павінен думаць пра будучыню, пра дзяцей і ўнукаў. Зараз толькі жыць і жыць, хай толькі ўсё будзе добра. А моладзь у нас самая лепшая, яны самі ведаюць, што ім рабіць і як жыць. Хай толькі не забываюць адкуль мы родам, дзе нашы карані. Бо шчасце — у зямлі, яна наша карміліца, у ёй сіла. Мне калі дрэнна неяк становіцца, так я іду ў грады, пакапаюся у зямлі, глядзіш — і лепш стала, — падзялілася Юлія Ягораўна.
Такія людзі, як Юлія Шабанава, — прыклад добрасумленнай працы, любові да роднага краю, гонар дубровенскай зямлі. Жадаей ёй здароўя і цяпла, дабра і спакою. Хай нягоды абходзяць стараной вашу хату і блізкіх, заставайцеся ў такім жа бадзёрым настроі.
dubrovno.by