Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
7 августа 2020
На Дубровеншчыне першымі дасягнулі намалота ў 1000 тонн маладыя ўдзельнікі жніва
Падчас правядзення самай галоўнай палітычнай падзеі ў краіне — выбараў Прэзідэнта Беларусі — ідзе ўборка хлеба. І аграрыі, і ўлада разумеюць, што зараз неабходна аператыўна і якасна правесці ўборачную кампанію, бо як сказаў Аляксандр Лукашэнка, хлеб будзе патрэбен заўжды. І чым больш будзе ўраджай, тым лепей як для кожнага сельгаспрадпрыемства, так і для краіны ўвогуле. Добрасумленна і старанна працуюць на жніве дубровенскія аграрыі. Па стане на раніцу 7 жніўня ў раёне ўбраны зерневыя на 7700 га, што складае амаль 35% ад агульнай плошчы. Сярэдняя ўраджайнасць — 38,1 ц/га.
Удзельнікі жніва ў ААТ «Праўда-С» з ганаровымі гасцямі
Лідарамі па тэмпах уборкі з’яўляюцца хлебаробы ААТ «Праўда-С», «Каманіна» і «Якубава-Агра». Нягледзячы на самыя вялікія плошчы ў раёне, добрыя тэмпы ўборкі дэманструюць працаўнікі СГФ імя Ю.Смірнова. Тут убрана 35% ад запланаванага. Радуе аграрыяў і аддача хлебнай нівы. Напрыклад, хлебаробы ААТ «Праўда-С» атрымліваюць больш за 50 цэнтнераў з гектара, у ААТ «Якубава-Агра» — 47,7 ц/га, ААТ «Баброва-Агра» — 45,5 ц/га. Па 40 цэнтнераў з гектара збіраюць аграрыі КУСГП «Прыдняпроўскі» і СГФ імя Ю.Смірнова. Менавіта ў гэтых гаспадарках з першых дзён жніва з’явіліся лідары ўборачнай кампаніі. Іх імёны ведаюць ва ўсім раёне. Прыемна, што сярод перадавікоў як вопытныя хлебаробы: механізатары і вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў — так і маладыя.
Віншаванні прымае малады працаўнік СГФ імя Ю. Смірнова Арцем Саратокін, які намалаціў 1000 тон збожжа.
Сакратар райкама ГА «БРСМ» Таццяна Шкіндзерава віншуе А. Саратокіна з працоўнай перамогай.
Здаецца, зусім нядаўна ў раёне былі «Зажынкі», а ўжо адзначаюць вынікі працы лепшых хлебаробаў. Учора прама ў полі ўрачыста ўшаноўвалі перадавікоў. Першым у раёне і ў вобласці тысячны рубеж па намалоце зерня на камбайне айчыннай вытворчасці пераадолеў малады механізатар Арцём Саратокін з СГФ імя Ю.Смірнова.
Т.Ярома, А.Карнееў, А.Малянкоў, А Саратокін
Павіншаваць яго прыехалі старшыня абкама прафсаюза працаўнікоў АПК Таццяна Ярома, старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама Аляксандр Карнееў, старшыня райкама прафсаюза працаўнікоў АПК Аляксандр Малянкоў, першы сакратар РК «БРСМ» Таццяна Шкіндзерава, кіраўніцтва гаспадаркі.
Граматы і кветкі, словы шчырай падзякі — уcё ў гонар камбайнера. Было бачна, што малады чалавек ўзрушаны і ўсхваляваны такой увагай. Але калі размова зайшла пра работу, спакойна і ўпэўнена расказвае, што для яго гэта трэццяя ўборачная. Малады чалавек задаволены ўмовамі працы, кажа, што з першага дня працуе на пазітыве, у дзень намалочвае 90-100 тон зерня. А самае галоўнае, што адчувае сваё дачыненне да агульнага каравая не толькі раёна, а і краіны ўвогуле.
Анатоль Лукашоў віншуе з працоўным дасягненнем Мікалая Чэкчыкава
Дырэктар ААТ «Праўда-С» Аляксей Хахлоў уручае падарункі кожнаму ўдзельніку жніва ў сельгаспрадпрыемстве.
Аляксандр Малянкоў віншуе галоўнага агранома ААТ «Праўда-С»Алену Чачуеву.
Такі ж бадзёры настрой, гонар за сваю гаспадарку і вынікі агульнай працы быў у гэты дзень і ў хлебаробаў ААТ «Праўда-С». Тут узнагароды і віншаванні прымаў малады камбайнер Мікалай
Чэкчыкаў, які таксама перашагнуў мяжу тысячнага намалоту. Словы падзякі і заслужаныя ўзнагароды атрымаў Уладзімір Пабойкін, які першым у раёне перавёз 2000 тон зерня. Заслужаныя ўзнагароды атрымала і галоўны аграном ААТ «Праўда-С» Алена Чачуёва.
Уладзімір Пабойкін з ААТ «Праўда-С» першым ў раёне перавёз 2000 тон збожжа.
—Прыемна, што з васьмідзесяці экіпажаў у раёне 18 з’яўляюцца маладзёжнымі. І менавіта яны задаюць тэмп уборкі. А разам са старэйшымі і больш вопытнымі працаўнікамі, я ўпэўнены, вы прадэманструеце добрыя вынікі. І гэта зараз галоўнае, бо мы разумеем, што ўсё дастаецца вялікай працай. Менавіта гэта з’яўляецца галоўнай умовай для дабрабыту як асобнага чалавека, так і краіны ўвогуле, — сказаў Анатоль Лукашоў і пажадаў дубровен¬скім хлебаробам новых поспехаў і перамог.
Святлана ШУРПАКОВА.
Фота аўтара.