Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
12 апреля 2016
Гуканне вясны
У мінулую пятніцу у старажытным парку “Ліпкі” горада Дуброўна быў праведзены абрад “Гуканне вясны”, удзельнікамі якога былі работнікі раённага Дома культуры, народны фальклорны калектыў “Кудзеліца”, фальклорны гурт “Сяляначка” Станіславоўскага Дома культуры і вакальная група “Беларусачка” Асінторфскага СДК.
Гледачамі свята сталі шматлікія жыхары мікрараёна ”Бярозкі” і прылеглых да яго вуліц і вучні школ г.Дуброўна, якія прыйшлі гукаць вясну з вырабленымі новенькімі рознакаляровымі шпакоўнямі, каб потым развесіць іх у парку і чакаць птушыных навасёлаў.“Гуканне вясны” — адно з самых музычных народных свят. Праходзіла яно весела і шумна. У выкананні самадзейных артыстаў прагучала нямала народных песень. Рэпертуар дубровенскіх “кудзеліц” быў насычаны песнямі-вяснянкамі. Асаблівасць гэтых песень у тым, што кожны куплет заканчваўся падоўжаным гукам “гу-у-у-у-у”.
Увазе прысутных было прапанавана невялікае прадстаўленне, у час якога Зіма саступіла месца Вясне. Удзельнікі і гледачы павязалі на дрэўцы шматлікія стракатыя стужкі — маленькія сімвалы ярка квітнеючай прадстаячай вясны, а потым прынялі ўдзел у народнай гульні “Барана”, вадзілі вясёлыя карагоды з песнямі, у якіх праслаўлялі прыход вясны і ўсё, што звязана з ім.