Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
31 июля 2020
«Гонар Дубровеншчыны» — новая зала раённага гісторыка-краязнаўчага музея
Скураны туфель 62-га памеру, драўляны лялечны ППШ, спартыўныя ўзнагароды, прылады мастакоў, копіі архіўных дакументаў і макеты рэактыўных апаратаў…Калі вы не ведаеце, да чаго маюць дачыненне гэтыя рэчы, абавязкова наведайце раённы гісторыка-краязнаўчы музей.Падчас святкавання дня ўтварэння Дубровенскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыйнай залы музея.
Сярод першых наведвальнікаў былі член Савета Рэспублікі Юрый Дзеркач, кіраўніцтва раёна, жыхары і госці горада. Удзельнічаў у адкрыцці залы «Гонар Дубровеншчыны» і чалавек, звесткі пра якога з’яўляюцца часткай экспазіцыі, — Ганаровы грамадзянін горада Дуброўна, генеральны дырэктар холдынга «Марка» Мікалай Мартынаў.
Ён адзначыў, што стварэнне такіх музеяў — вялікая справа і падзякаваў, што людзі ведаюць і памятаюць добрыя справы, якія робяць знакамітыя землякі.— Любыя шляхі вядуць да вытокаў. Веданне гісторыі роднай зямлі, рода звязваюць з малой радзімай. А добрыя справы для яе дабрабыта робяць гэту сувязь непарыўнай. І вось такая адзнака нашых намаганняў натхняе на далейшую працу, — сказаў Мікалай Мартынаў.
Анатоль Лукашоў, старшыня райвыканкама, ўзнагародзіў ганаровай граматай таленавітага мастака-земляка Васіля Сватоўскага, які шмат робіць для захавання ў мастацкіх вобразах ваеннай гісторыі нашага краю.Святлана Рыжанская, намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь», перадала ў музей новы экспанат — залаты медаль зямлячкі Алесі Туравай, які яна атрымала ў 2002 годзе ў Гданьску, калі ўстанавіла міравы рэкорд у беге на 3000 метраў з перашкодамі.Затым адбылася першая экскурсія, падчас якой дырэктар музея Лізавета Лялікава падрабязна пазнаёміла гасцей з кожным стэндаі і экспанатам новай залы.