Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
12 июля 2021
Дубровенцы в числе победителей областного конкурса весенне-полевых работ
Менавіта яны кожную раніцу выводзяць сваіх сталёвых коней, каб спачатку пахаць, сеяць, потым апрацоўваць, затым касіць і нарыхтоўваць кармы, а там надыходзіць самая ўрачыстая земляробская пара — жніво.
І калі за ходам корманарыхтоўкі і жніва звычайна сочаць даволі ўважліва, то вясенне-палявыя работы трымаліся неяк у цяні. Гэта становішча вырашылі выправіць у Віцебскім абкаме прафсаюзаў АПК. У гэтым годзе ўпершыню на Віцебшчыне былі падведзены вынікі вясенне-палявых работ. З улікам магутнасці і вытворчасці тэхнікі па прадстаўленні райкамаў прафсаюза работнікаў АПК ў Віцебскай вобласці былі вызначаны 16 трактарыстаў-машыністаў, якія дасягнулі найлепшых вынікаў. Сярод іх – два дубровенца.
Старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ярома пабывала ў сельгаспрадпрыемствах Дубровеншчыны і ўручыла ўзнагароды пераможцам першага абласнога спаборніцтва на вясенне-палявых работах. Так, на севе кукурузы лепшага выніку ў вобласці ў сваёй групе дасягнуў Віктар Лукашоў. Таццяна Ярома ўручыла яму Грамату абкама прафсаюза, грашовую прэмію і падарунак. Яна звярнула ўвагу, што і зараз сочыць за поспехамі працаўнікоў КУСГП «Прыдняпроўскі», і па выніках корманарыхтоўкі абкам прафсаюза вырашыў адзначыць яшчэ Віктара Сяргеева і Мікалая Макарава.
Затым Таццяна Ярома завітала ў ААТ «Дубровенскі льнозавод», дзе працуе яшчэ адзін з пераможцаў абласнога спаборніцтва. Трактарыст-машыніст Юрый Балашоў стаў лепшым на севе тэхнічных культур. Разам з ім узнагароды атрымалі працаўнікі гэтага прадпрыемства: майстар змены Наталля Зайцава, слесар-рамонтнік Уладзімір Голубеў, трактарыст-машыніст Раман Марэцкі.
Вітаючы ўзнагароджаных, Таццяна Ярома адзначыла, што вельмі ўдзячна працаўнікам Дубровеншчыны, якія ў няпростых умовах гэтага года робяць ўсё магчымае, каб агульны каравай Віцебшчыны быў як мага ўражлівым. Іх рукі, іх намаганні, іх адносіны да справы — галоўны складальнік поспеху.
Яна пажадала ўсім плённай працы, добрага заробку, задавальнення ад атрыманага выніку і здароўя. І запэўніла, што абкам прафсаюза работнікаў АПК будзе і надалей выступаць гарантам добрых умоў працы, вытворчага асяроддзя, забяспечваць ахову працы і заахвочванне лепшых працаўнікоў сяла, таму што галоўнае багацце кожнага калектыву — гэта людзі, якія добрасумленна адносяцца да выканання працоўных абавязкаў, якія засталіся вернымі сваёй роднай зямлі.