Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
25 февраля 2015
Дубровенский Дом культуры признан лучшим в области
Прыемная навіна не пакінула раўнадушным ніводнага супрацоўніка дзяржаўнай установы культуры ”Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці Дубровенскагараёна”: калектыў Цэнтра прызнаны пераможцам у вобласці па выніках работы за 2014 год у намінацыі “Лепшы Дом культуры” і адзначаны прэміяй у 100 базавых велічынь.
З 1 лістапада 2014 года раённы Дом культуры стаў называцца ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці”. У яго структуры чатыры аддзелы, дзе працуюць прафесіяналы сваёй справы, энергічныя і баявыя культработнікі.
Дырэктар раённага цэнтра Уладзімір Бабічаў паведаміў, што у мінулым годзе працаўнікамі цэнтра праведзіна 376 культурна-забаўляльных мерапрыемстваў.
Сёлетні год толькі распачаўся, а на нашым рахунку ўжо нямала праведзеных мерапрыемстваў. У студзені ўпершыню ў нас прайшоў “Калядны фэст”, у якім прынялі ўдзел не толькі культработнікі, але і арганізацыі раёна, вучні, дарослае насельніцтва горада. “Вялікі зімовы канцэрт”, пра які паведамлялі нашы афішы, аб’яднаў прыхільнікаў песеннай творчасці і сабраў на сцэне самых таленавітых і адораных удзельнікаў, якія парадавалі гледачоў сваім выкананнем. А зусім нядаўна праведзеная шоу-праграма “Две звезды” ў чарговы раз пацвердзіла, што ў раённым цэнтры народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці працуюць людзі, здольныя не толькі самі выступаць, але і раскрываць таленты сярод гледачоў і прыхільнікаў песеннага мастацтва, прыцяг¬ваць іх да ўдзелу ў мастацкай самадзейнасці, — падкрэсліў Уладзімір Бабічаў.
На бліжэйшую перспектыву ў дырэктара Цэнтра народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці і яго калег нямала грандыёзных планаў: падрыхтаваць і рэалізаваць брэндавы праект (сумесна з РА ГА “БРСМ”) “Фестываль моладзі”, які пройдзе ў Дабрыні, правесці “Юмарыну” (да свята гумару), падрыхтаваць цэлы пласт мерапрыемстваў да 70-годдзя Вялікай Перамогі, а на больш далёкую – падкажуць жыццё і планы, якія ўжо даўно зацверджаны ў райвыканкаме.
Зусім нядаўна культработнікі Уладзімір Бабічаў і Анастасія Хмарская выступілі ў якасці вядучых на абласным свяце “Масленіца” ў горадзе Гарадку, што ў чарговы раз яскрава пацвярджае іх прафесіянальнае майстэрства.