Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
3 февраля 2014
Дубровенские культорганизаторы делились мастерством
«Кошык весялосці» — так называўся агляд-конкурс прафесійнага майстэрства культарганізатараў раёна, які нядаўна прайшоў у раённым Доме культуры.
«Кошык весялосці» — так называўся агляд-конкурс прафесійнага майстэрства культарганізатараў раёна, які нядаўна прайшоў у раённым Доме культуры. На конкурс былі прадстаўлены тэматычныя сюжэтныя гульнявыя праграмы (беларускія народныя, дзіцячыя, карпаратыўныя гульні). У сюжэт кожнай гульнявой праграмы былі ўключаны элементы гасціннасці.
Так, культработнікі Ерамееўскага СДК прадэманстравалі карпаратыўную праграму “Бешеная пчелка”, Будскага — “Цветочная вечеринка у Цветочка”, Асінторфскага — гульнявую праграму “Адпачываем з Лявоніхай”, Дабрынскага і Станіславоўскага СДК — дзіцячыя гульнявыя праграмы “Прыгоды Чырвонай Шапачкі” і “Ах, сушкі-бараначкі”… Усяго было пададзена 16 заявак на ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства культарганізатараў.
Журы пры вызначэнні лепшых забаўляльных праграм звярталі ўвагу на сюжэт, музычнае рашэнне і мастацкі вобраз герояў. Трэццяе месца ў аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства культарганізатараў “Кошык весялосці” заняў Дабрынскі СДК (праграма “Прыгоды Чырвонай Шапачкі”), другое — Сваташыцкі СДК (праграма “Настрой у Прастаквашына”). Пераможцам агляду-конкурсу культарганізатараў стаў Асінторфскі СДК, супрацоўнікі якога выступілі з гульнявай праграмай “Адпачываем з Лявоніхай”. Журы адзначыла лепшы сюжэт праграмы “Лёгкі хлеб” Зарубскага сельскага Дома культуры. Усе пераможцы атрымалі дыпломы і прызы.
— Агляд конкурсу прафесійнага майстэрства культарганізатараў, несумненна, будзе садзейнічаць павышэнню іх прафесійнага ўзроўню, адраджэнню і развіццю традыцыйных народных гульняў і ўжыванню іх у сучасных мерапрыемствах, — падкрэсліў член журы конкурсу У.Г.Бабічаў. — А гэта ў канчатковым выніку сведчыць аб тым, што культработнікі змогуць яшчэ лепш арганізаваць вольны час насельніцтва, рабіць змястоўным і цікавым адпачынак людзей.