Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 июня 2020
Дубровенщина празднует 76-ю годовщину освобождения от немецко-фашистских захватчиков
Рознымі падзеямі і святамі жыве родная Дубровеншчына. Але за звыклымі справамі і штодзённымі клопатамі ніколі мы не забываемся на дату 26 чэрвеня 1944 года. Менавіта ў гэты дзень над Дуброўна ўзвіўся сцяг вызвалення дубровенскай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Праз дзесяцігоддзі мы не маем права забыцца пра тое, што перанесена-перажыта ў змрочныя гады акупацыі. За вызваленне нашага раёна аддалі жыццё больш за 40 тысяч дачок і сыноў 135 нацыянальнасцей, прадстаўнікоў усіх куткоў былога Савецкага Саюза і замежжа. У гэтыя чэрвеньскія дні 1944 года ўпісалі ў бессмяроцце свае імёны Юрый Смірноў, Ганна Нікандрава, Аляксандр Васільеў, лётчыкі Сяргей Астахаў і француз Бруна де Фальтана.
Святым месцам для кожнага жыхара раёна з’яўляецца мемарыяльны комплекс «Рыленкі». 26 чэрвеня на ім адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 76-й гадавіне вызвалення Дубровенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Памяць патрэбна жывым — менавіта такі быў галоўны пасыл выступленняў на мітынгу.Старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў нагадаў, якія страты панесла падчас акупацыі Дубровеншчына.
— Тысячы мірных жыхароў сталі ахвярамі акупацыйнага рэжыму. 39 вёсак былі сцёрты з твара зямлі. Некаторыя з іх так і не адрадзіліся. Пакуль мы будзем памятаць цану вызвалення, у нашых землякоў не ўзнікне жаданне брацца за зброю, — адзначыў Анатоль Лукашоў. — Наш чалавечы абавязак быць дастойнымі спраў нашых продкаў, подзвігу воінаў-вызваліцеляў. Жадаю вам мірнага неба над галавой, дабрабыту і павагі адзін да аднаго!
Старшыня савета ветэранаў аг.Асінторф Ніна Міхальчанка, юныя міратворцы Асінторфскай школы Дзяніс Дружалюбаў і Арына Чарвякова выказалі словы павагі і ўдзячнасці старэйшым пакаленням і запэўнілі, што будуць з гонарам несці эстафету памяці далей.
Прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу.
Ускладанне кветак адбылося на брацкім пахаванні ў Пятрыках, г.Дуброўна і іншых населеных пунктах Дубровенскага раёна.
Алена КАРСАКОВА
Фота Ю.СТАРАВОЙТАВАЙ, А.КАРСАКОВАЙ.