Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
20 ноября 2019
Белорусы выбрали новый парламент
17 лістапада 2019 года — дата, якая стала для гісторыі Беларусі палітычнай і гістарычнай падзеяй. У гэты дзень беларусы аддалі свае галасы за кандыдатаў у новы Парламент. І такім чынам вызначылі будучыню сваёй краіны.
Па звестках ЦВК, яўка выбаршчыкаў у Беларусі склала 77,22%, што на 3% больш, чым на папярэдніх парламенцкіх выбарах 2016 года. Найбольш актыўнымі і адказнымі былі жыхары Магілёўшчыны — у галасаванні прынялі ўдзел 82,3% выбаршчыкаў. На другім месцы па актыўнасці — жыхары Віцебскай вобласці, дзе прынялі ўдзел у галасаванні 82,09% унесеных у спіскі грамадзян.
Такі працэнт яўкі выбаршчыкаў — гэта сведчанне высокай ступені легітымнасці новага дэпутатскага корпуса, а таксама паказчык палітычнай і прававой культуры грамадства.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, падводзячы папярэднія вынікі выбараў, паведаміла, што ў Беларусі ў новы склад Парламента абрана 110 дэпутатаў, у тым ліку 30 дзеючых. Сярэдні ўзрост народных выбраннікаў — 50,4 года. Ёсць у абноўленым саставе Палаты прадстаўнікоў двое дэпутатаў ва ўзросце да 30 гадоў. Усе дэпутаты маюць вышэйшую адукацыю.
У Палаце прадстаўнікоў стала больш жанчын. Зараз іх 44, альбо 40% дэпутатскага корпуса. Дарэчы, у 2016 годзе было абрана 38 жанчын, альбо 34,5%. Мужчын у Парламент абрана 66 чалавек.
У гэту кампанію павялічылася колькасць партыйных народных выбраннікаў: з 16 чалавек у 2016 годзе да 21 чалавека. Гэта 19,1% ад агульнай колькасці дэпутатаў. 80,9% дэпутатаў новага склікання беспартыйныя.
Як паведамілі ў Віцебскай абласной выбарчай камісіі, удзел у галасаванні прынялі 703 тыс. 420 чалавек. Выбары адбыліся ва ўсіх 14 акругах. На дэпутатскае месца ў сярэднім па вобласці прэтэндавала 5 чалавек. На Віцебшчыне абрана 14 дэпутатаў, з іх 12 абраны ўпершыню. Сярод новых дэпутатаў — 5 жанчын.
Дубровенскі раён уваходзіў у састаў Сенненскай акругі №30. У спісы выбаршчыкаў было ўнесена 57 тыс. 179 чалавек. Удзел у выбарах прынялі 50 тыс. 817 чалавек. Упершыню на адзін дэпутатскі мандат прэтэндавала 6 кандыдатаў.
18 лістапада Цэнтральная выбарчая камісія абнародавала прозвішчы кандыдатаў, якія, паводле папярэдніх дадзеных, выбраны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Гэтыя звесткі размешчаны на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама.
Згодна з імі па Сенненскай выбарчай акрузе №30 дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання абраны Дубаў Аляксандр Васільевіч, намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
Згодна з каляндарным планам Цэнтрвыбаркама рашэнні аб устанаўленні вынікаў выбараў у кожным рэгіёне абласныя і Мінская гарадская выбарчыя камісіі пададуць у ЦВК не пазней 23 лістапада. Не пазней чым у трохдзённы тэрмін пасля ўстанаўлення вынікаў выбараў Цэнтральная камісія накіроўвае адпаведнае паведамленне ў друк. І гэта ўжо будуць афіцыйныя дадзеныя.
Святлана ШУРПАКОВА.