Адрас :
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18
Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45
Факс:
8 (02137) 4-34-49
E-mail:
dubrovno_rik@vitebsk.by
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дубровенская дзіцячая школа мастацтваў імя Фарыда Яруліна»
г.Дуброўна ,вул.Чырвонаармейская, д. 2
Дырэктар - Анікеева Аксана Рыгораўна, тэл. 5-29-71
Намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце - Кахноўская Алена Ананьеўна
e-mail: dshi.yarullin2017@mail.ru
Вучэбна-выхаваўчы працэс забяспечваюць 27 педагогаў, якія маюць спецыяльную педагагічную адукацыю.
Дзіцячая школа мастацтваў з'яўляецца шматпрофільнай установай, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей па розных напрамках эстэтычнай накіраванасці. У школе створаны і паспяхова працуюць аддзяленні:
Дзіцячая школа мастацтваў мае навучальныя класы па ў 4 аграгарадках: Асінторф, Зарубы, Калінаўка, Дабрынь.
У школе дзейнічаюць творчыя калектывы:
народны вакальна-інструментальны ансамбль «Аўрум»
узорны аркестр баянаў
харэаграфічны калектыў «Эліт»
вакальна-інструментальны ансамбль «Квадрат»
дзіцячы хор
вакальная група аддзялення выяўленчага мастацтва «АКВАрэль»
ансамбль настаўнікаў « Дняпроўскія перазвоны»
Народны вакальна-інструментальны ансамбль «Аўрум»
Мастацкі кіраўнік Аляксандр Хацееў
Заснаваны ў 2010 годзе з мэтай музычнага асветніцтва насельніцтва, папулярызацыі інструментальнага выканання, прапаганды музычнага мастацтва. Удзельнікі калектыву - таленавітыя выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў і самадзейныя выканаўцы іншых прафесій. У 2014 годзе ансамблю прысвоена званне "народны".
Вакальна-інструментальны ансамбль «Аўрум» з'яўляецца лаўрэатам міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсаў.
Узорны аркестр баянаў
Мастацкі кіраўнік Марына Дзікарава
Узорны аркестр баянаў - адзін з самых яскравых калектываў Дубровенскай дзіцячай школы мастацтваў. Створаны ў 2002 годзе.
Велізарная самааддача, творчая вынаходлівасць кіраўніка калектыву дазваляюць рабіць канцэртныя праграмы не толькі эмацыянальна насычанымі, але і відовішчнымі. Рэпертуар аркестра ўключае рускую і замежную класіку, віртуозныя фантазіі на народныя тэмы, музыку з кінафільмаў.