Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 снежня 2020

Дубровенцы прынялі ўдзел у абласным форуме маладых спецыялістаў

Услед за Глыбокім і Наваполацкам эстафету Абласнога форуму маладых спецыялістаў прыняла Орша. Менавіта тут 30 лістапада адбыўся трэці этап, які сабраў маладых спецыялістаў з Аршанскага, Дубровенскага, Талачынскага і Чашніцкага раёнаў.

Сярод афіцыйных прадстаўнікоў у рабоце форуму прынялі ўдзел намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Віктар Калачоў, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю і ўзаемадзеянню са СМІ Анатоль Гуцуляк і галоўны спецыяліст гэтага ўпраўлення Вячаслаў Хрол. Але галоўнымі дзеючымі асобамі форуму, і на гэта неаднаразова паказвалі самі арганізатары, заставаліся маладыя спецыялісты.


Дубровеншчыну на форуме прадставілі Вікторыя Дудчык, эканаміст Лепельскага філіяла Віцебскага аблпо; Яна Гурская, карэспандэнт газеты «Дняпроўская праўда»; Яна Кухарава, бухгалтар Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый па Дубровенскаму раёну; Андрэй Дзерваед, ветурач КУСГП iм.Чарняхоўскага; Аляксандра Ціханенка, інжынер-праграмiст Цэнтральнай раённай бібліятэкі; Алена Еслiкава, метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай працы РДК.

Набыццё новых ведаў, абмен вопытам на тэматычных пляцоўках, новыя знаёмствы, не кажучы ўжо пра добры настрой - вось мэты, якія стаялі ў гэты дзень перад удзельнікамі.

За выключэннем пленарнага пасяджэння праца форуму праходзіла ў дзвюх групах. Так, адна з груп наведала ААТ «Станказавод «Чырвоны Барацьбіт». Дэлегацыя Дубровенскага раёна наведала два найбуйнейшых прадпрыемства горада: РУВГП «Аршанскі льнокамбiнат» і Лакаматыўнае дэпо Орша ім. К.С.Заслонава.


Дарэчы, падобны выбар з боку арганізатараў быў невыпадковы, і справа не толькі ў тым, што названыя прадпрыемствы вельмі буйныя. Як адзначыў Анатоль Гуцуляк, большасць удзельнікаў форуму ў сваёй прафесійнай дзейнасці звязаны з сельскай гаспадаркай, сферай адукацыі і культуры, таму асноўнай мэтай было пазнаёміць іх з працай маладых спецыялістаў у зусім незнаёмых галінах. Ці аказваецца ім фінансавая падтрымка, сацыяльна-бытавая дапамога, якая ідэалагічная работа вядзецца, наколькі забяспечаны вольны час? Напэўна, кожны з нас часам задумваецца, ці правільна ён абраў прафесію, а тым больш такія думкі часта наведваюць людзей толькі-толькі пачынаючых працоўную дзейнасц. Яны яшчэ не авалодалі належным узроўнем майстэрства, нярэдка сутыкаюцца з праблемамі, і ў такі перыяд асабліва каштоўны зносіны з такімі ж маладымі спецыялістамі. Таму магчымасць пабываць на прадпрыемстве, даведацца, як і ў якіх умовах працуюць аднагодкі, параўнаць і зрабіць пэўныя высновы, асабліва каштоўна.

Падчас экскурсіі ў лакаматыўнае дэпо, удзельнікі групы наведалі Музей рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы прадпрыемства. Менавіта тут адбыўся адкрыты дыялог, асноўнай тэмай якога стала захаванне гістарычнай памяці і ўсведамленне маладымі пачуцця патрыятызму. Мабыць, сёння гэта адно з ключавых пытанняў, і прадпрыемства, дзе ўдалося захаваць пераемнасць пакаленняў, у тым ліку і ў падрыхтоўцы маладых кадраў, стала для гэтага найлепшай пляцоўкай.


Дарэчы, на закрыцці форуму выступіў першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Жудро, і менавіта тэма патрыятычнага выхавання стала асновай яго прамовы. Варта адзначыць, што арганізатары былі адкрыты да зносін, у тым ліку і па гэтай тэме. І падчас дыялогу, і пры падвядзенні вынікаў работы форуму многія дзяліліся меркаваннем, расказвалі пра ўласны бачанні выхавання падрастаючага пакалення, агаварылі магчымасць правядзення шэрагу навучальных тэматычных семінараў сумесна з ГА «БРСМ».

-Пачуць пажаданні моладзі таксама важная частка форуму, - адзначыў Вячаслаў Хрол. - Мы правялі разам усяго адзін дзень, але ўжо былі выказаны прапановы і пажаданні, на аснове якіх і будзе ў далейшым будавацца праца ў раёнах. Не важна, што гэта: навучальныя курсы або турнір па валейболе, - для нас няма другарадных праектаў, - падкрэсліў ён.

Акрамя афіцыйнай праграмы для ўдзельнікаў форуму падрыхтавалі шэраг забаўляльных мерапрыемстваў, у прыватнасці, аглядную экскурсію па горадзе і масавае катанне на каньках ў Лядовай арэне. Завяршыўся форум ускладаннем вянка і кветак да Кургана Бессмяротнасці ў Парку Герояў.

Яна Гурская

Усе навіны