Адрас :
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18
Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45
Факс:
8 (02137) 4-34-49
E-mail:
dubrovno_rik@vitebsk.by
Маласавінскі сельскі выканаўчы камітэт
Месца размяшчэння - в. Малое Савіна,
вуліца Ляднянская, 3,
Дубровенскі раён, Віцебская вобласць
Рэжым працы - з 8.00 да 17.00
Абедзенны перапынак - з 13.00 да 14.00
Субота, нядзеля - выхадны
Электронны адрас: MSavino-ispolkom@yandex.ru
Старшыня Маласавінскага сельскага выканаўчага камітэта -
Кахноўскі Віктар Леанідавіч
Тэл. 8 (02137) 3 76 18
Кіраўнік спраў Маласавінскага сельвыканкама -
Янчанка Наталля Мікалаеўна, тэл / факс 8 (02137) 3 76 10
Рэгламент работы Маласавінскага сельвыканкама
«Пералiк адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца Маласавінскiм сельскім выканаўчым камітэтам па заяўнаму прынцыпу «адно акно» ў дачыненні да фізічны асоб»«Пералiк адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца Маласавінскiм сельскім выканаўчым камітэтам па заяўнаму прынцыпу «адно акно» ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў»
ГРАФІК
прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Маласавінскага сельскага выканаўчага камітэта
Кахноўскі Віктар Леанідавіч - кожная серада месяца з 8.00 да 14.00, 1-я субота месяца - 8.00 да 12.00
РЭЖЫМ працы спецыяліста землеўпарадкавальнай службы:
серада, чацвер з 8-00 да 16-00, тэлефон 3 76 10
Вышэйстаячая арганізацыя -
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
г.Дуброўна, вул.Камсамольская, 18
Рэжым працы - з 8.00 да 17.00
Абедзенны перапынак - з 13.00 да 14.00
Субота, нядзеля - выхадны
Электронны адрас: dubrovno-rik@mail.ru
Афіцыйны сайт райвыканкама:
www.dubrovno.vitebsk-region.gov.by
Маласавінскі сельсавет размешчаны ва ўсходняй частцы Дубровенскага раёна, у 6 кіламетрах ад раённага цэнтра - горада Дуброўна. Па тэрыторыі сельсавета праходзіць аўтадарога абласнога значэння - Дуброўна - мяжа РФ - Чырвоны. Па тэрыторыі працякае рака Днепр і рака Рассасенка.
Адміністрацыйны цэнтр размешчаны ў вёсцы Малое Савіна.
Агульная плошча сельсавета 16.263 га.
На тэрыторыі Маласавінскага сельсавета размешчаны 21 населены пункт: аграгарадкі - Ерамееўшчына, Баброва, Рассасно, вёскі - Бескі, Бурая, Барсукі, Загваздзіна, Негацiна, Карабанавічы, Чырвоная Слабада, Халоўе, Хандогi, Вусце, Слабада, Церахі, Марчанкі, Гуракі, Пецькі, Фясеўка, Янкаўшчына, Малое Савіна.
Колькасць насельніцтва сельсавета - 1142 чалавекі, з іх 665 чалавек працаздольнага ўзросту, 316 - пенсійнага, 161- маладзей працаздольнага ўзросту.
Для забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва на тэрыторыі сельсавета размешчаны і функцыянуюць:
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы: адкрытае акцыянернае таварыства «Баброва-Агра», адкрытае акцыянернае таварыства «Прыдубровенскае»;
Установы аховы здароўя: Баброўскі ФАП, Рассасенскi ФАП;
Установы культуры: Баброўскі сельскі клуб, Рассасенскi сельскі клуб, Ерамееўскі сельскі Дом культуры, Ерамееўская сельская бібліятэка Рассасенская сельская бібліятэка, Баброўская сельская бібліятэка-музей лёну;
Установы адукацыі: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Баброўскі дзіцячы сад імя К.А.Кошмана Дубровенскага раёна», Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рассасенская дзіцячы сад-базавая школа Дубровенскага раёна», Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ерамееўская дзіцячы сад-пачатковая школа Дубровенскага раёна» ;
Аддзялення паштовай сувязі: АСС Ерамееўшчына, АСС Баброва;
Аб'екты бытавога абслугоўвання: комплексна-прыёмны пункт аг. Баброва.
Аб'екты гандлю: крамы Дубровенскага райпо ў аг. Ерамееўшчына, аг. Баброва, аг. Рассасна, в. Бурая. У аграгарадку Ерамееўшчына маецца кафэтэрый Дубровенскага райпо і крама індывідуальнага прадпрымальніка. Маланаселеныя пункты сельсавета абслугоўваюцца аўтамагазінамі згодна з графікам.
На тэрыторыі Маласавінскага сельсавета знаходзіцца пяць брацкіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны: воінскае пахаванне в. Ерамееўшчына, воінскае пахаванне в.Рассасна, воінскае пахаванне в. Баброва, воінскае пахаванне в.Хандогi , воінскае пахаванне в.Загваздзіна. У аграгарадку Ерамееўшчына маецца помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.