Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дубровенский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10 января 2020

В Дубровенском отделе загс зарегистрирован первый ребенок 2020 года

Першы працоўны дзень 2020 года стаў адметным для Ірыны і Арцёма Бязносенка. Маладыя бацькі зарэгістравалі ў аддзеле загс Дубровенскага райвыканкама нараджэнне свайго першага дзіця. А тое, што запіс аб нараджэнні дзяўчынкі быў занесены пад першым нумарам ў новым годзе, зрабіла гэту падзею адметнай для ўсіх землякоў.

Начальнік аддзела загс Ганна Сычова ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла маладой сям’і пасведчанне аб нараджэнні і запаведы бацькоў, якія з часу нараджэння немаўляткі павінны стаць галоўнымі арыентырамі ў зносінах з дачкой. Яна распавяла пра тое, які сэнс мае імя, якое яны выбралі для дзяўчынкі, і падкрэсліла, што самае прыгожае тлумачэнне імя Алёна мае менавіта ў беларусаў — ружовая кветачка (аленький цветочек).

Да віншаванняў далучыліся супрацоўнікі ЦБП № 228 Белаграпрамбанка. Вядучы спецыяліст Наталля Дземянкова запрасіла бацькоў скарыстацца паслугамі банка, якія накіраваны непасрэдна на падтрымку сем’яў, дзе маюцца малыя дзеці.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ірына Сакалова так сама павіншавала маладых бацькоў, урычыла падарунак і пажадала, каб такіх цудоўных хвілін у жыцці маладой сям’і было яшчэ шмат. Тым больш, што дзяржава надае вялікую ўвагу нараджэнню і выхаванню дзяцей.

Да водпуску па догляду за дзіцём Ірына працавала намеснікам галоўнага бухгалтара КУСГП ім. Чарняхоўскага, а Арцём працуе вадзіцелем лесавоза ў Аршанскім лясгасе. Зараз маладая сям’я жыве ў Калінаўцы. Даглядаць дзіця дапамагаюць родныя.

—Добра, што год пачаўся для нас з такой святочнай падзеі. Большую частку мінулага года мы пражылі ў чаканні нараджэння нашай дачушкі. Яна самы галоўны падарунак 2019 года. Затое зараз кожны дзень для нас — новыя з’явы і адкрыцці. Мы разам з Алёнай усё пазнаем нібы спачатку, усяму вучымся, — узрушана расказвала маладая маці.

Няхай Алёна расце здаровай і паслухмянай, а дарослым хапае цярпення і мудрасці, каб дапамагчы ёй стаць сапраўдным чалавекам.

Дарэчы, у першую хвіліну 2020 года, як толькі пачалося выкананне гімна Беларусі, у Віцебскім абласным клінічным роддоме нарадзілася дзяўчынка. Статыстыка сцвярджае, што апошнія 10 гадоў менавіта на Віцебшчыне нараджаецца першае дзіця новага года. У гэтым годзе навагоднім падарункам ў рэгіёне сталі дзве дзяўчынкі і тры хлопчыка. Увогуле у навагоднюю ноч у краіне нарадзілася 40 дзяцей. Рэкордная колькасць немаўлят з’явілася у Гродзенскай вобласці — 12, з якіх сем дзяўчынак.

Алена КАРСАКОВА. Фота аўтара

Все новости