Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дубровенский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15 марта 2019

Дубровенцы далучыліся да акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!»

 Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі і 25-годдзю Асноўнага Закона краіны, прайшла ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Па традыцыі самыя таленавітыя і актыўныя падлеткі напярэдадні і ў гэты дзень атрымалі сапраўдную пуцёўку ў дарослае жыццё — свой першы пашпарт. 

Непасрэдна ў Дзень Канстытуцыі, 15 сакавіка, ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў выдатнікам вучобы і актывістам грамадскага жыцця адбылася ў Віцебскай абласной філармоніі. Гонар прадставіць Дубровенскі раён на гэтым ўрачыстым мерапрыемстве выпаў Сяргею Зубаву, вучню сярэдняй школы №2 г.Дуброўна. Сяргей з’яўляецца пераможцам шматлікіх раённых, абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў па дзюдо і біятлону. 

У пятніцу, 15 сакавіка, 7 юных дубровенцаў, якім споўнілася 14 гадоў, атрымалі галоўны дакумент ва ўрачыстай абстаноўцы на сцэне раёнага Дома культуры. Усе яны — выдатнікі вучобы, пастаянныя ўдзельнікі культурна-масавых мерапрыемстваў, навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, конкурсаў, алімпіяд. 

Павіншавалі маладых грамадзян краіны з Днём Канстытуцыі і ўручылі ім першыя пашпарты старшыня райвыканкама Алег Лындзін і вядучы спецыяліст групы па грамадзянству і міграцыі Аляксандр Старавойтаў. Анастасія Самуйлава, Хрысціна Тараненка, Дзяніс Варанкоў, Сяргей Шумінскі, Анжаліка Куляшова, Юлія Набойшчыкава, Аліна Іванова 15 сакавіка з пашпартамі і Канстытуцыяй у руках, з гонарам у сэрцы адчулі сябе зусім дарослымі. 

А яшчэ ў Дзень Канстытуцыі многія хлопчыкі і дзяўчынкі па ўсёй краіне атрымалі членскія білеты самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 

Напярэдадні ў рамках акцыі ў школах Дубровенскага раёна 14-гадовым школьнікам ўручылі падарункі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі кнігу «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Все новости