Прывітанне
Шаноўныя сябры!
Мы рады вітаць Вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй
пазнаёміцца з нашым раёнам.
Дубровеншчына - гэта шматпакутная і гераічная зямля,
якая стала арэнай жорсткіх і кровапралітных баёў, прыгожая і маляўнічая
мясцовасць, якая натхняе мастакоў і паэтаў, шчодрая зямля, на якой працуюць
працавітыя і таленавітыя людзі, гасцінная і ветлівая, штогод сустракаючая
гасцей Міжнароднага фестывалю галасы ў Дуброўне”.
Дубровенцы любяць сваю зямлю, захоўваюць найлепшыя
традыцыі гістарычнай і культурнай спадчыны. Раён набірае тэмпы пазітыўнага руху
наперад. Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з дзелавымі людзьмі ў развіцці
інвестыцыйных праграм і турыстычнай сферы.
Сардэчна запрашаем у наш раён, раён з асаблівай душэўнай
атмасферай, дзе хочацца жыць, вучыцца, працаваць і гадаваць дзяцей!
А.І.Лукашоў,
старшыня Дубровенскага раённага
выканаўчага камітэта