Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
8 кастрычніка 2019

Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $8,8 млрд

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка, паводле папярэдніх даных, склалі $8 млрд 830,9 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За верасень золатавалютныя рэзервы знізіліся на $60,1 млн (на 0,7 працэнта) пасля росту ў жніўні на $263,1 млн (на 3 працэнты).

"Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках верасня абумоўлена планавым пагашэннем урадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля $355 млн", - адзначылі ў Нацбанку.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у верасні садзейнічалі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.

Усе навіны