Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
28 ліпеня 2020

Забароны і абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 37 раёнах Беларусі

Забароны і абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 37 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Наведваць лес часова забаронена ў Гомельскім, Жыткавіцкім, Добрушскім, Кармянскім, Веткаўскім, Жлобінскім, Рэчыцкім, Калінкавіцкім і Чачэрскім раёнах. Абмежаванні дзейнічаюць у Брагінскім раёне вобласці.

Забароны на наведванне лесу ўстаноўлены ў Шчучынскім, Лідскім і Воранаўскім раёнах Гродзенскай вобласці. Яшчэ ў 10 раёнах увялі абмежаванні: Гродзенскім, Ашмянскім, Мастоўскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Свіслацкім, Дзятлаўскім, Слонімскім, Навагрудскім і Карэліцкім.

У Мінскай вобласці некаторыя ўчасткі лесу нельга наведваць у дзевяці раёнах: Мінскім, Смалявіцкім, Крупскім, Бярэзінскім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім, Нясвіжскім, Клецкім і Салігорскім. Што датычыцца Брэсцкай вобласці, там забароны ўведзены ў пяці раёнах: Баранавіцкім, Івацэвіцкім, Бярозаўскім, Іванаўскім і Пінскім.

Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лесу прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі абстаноўкі. Галоўная мэта забароны - забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лесу. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лесе і на тарфяніках або забароны на іх наведванне без прычынення шкоды вядзе ў адпаведнасці з арт.15.29 КаАП да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (1 БВ - Br27).

У лясгасах налічваецца звыш 250 пажарна-хімічных станцый, больш за 660 пунктаў проціпажарнага інвентару, якія ўкамплектаваны неабходнымі сродкамі пажаратушэння. Створана сетка з больш як 650 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, з якіх амаль 600 абсталяваны сродкамі відэаназірання за станам ляснога фонду.

Усе навіны