Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
20 жніўня 2020

Увод жылля ў Беларусі ў студзені-ліпені павялічыўся на 5,4 працэнта

У Беларусі ў студзені-ліпені 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 1,95 млн кв.м жылля. Гэта на 5,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 22,4 тыс. кватэр.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 728,2 тыс. кв.м, або 37,3 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 554,8 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена 609,7 тыс. кв.м жылля, або 31,3 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.

Усе навіны