Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
11 красавіка 2024

Савет Рэспублікі прыняў заяву аб процідзеянні тэрарызму

 Савет Рэспублікі на заключным пасяджэнні 11-й сесіі прыняў заяву аб процідзеянні тэрарызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь самым рашучым чынам асуджае ўсе акты тэрарызму, дзе б яны ні ўчыняліся і што б ні мелі на мэце, - гаворыцца ў заяве. - Учынены ў Расійскай Федэрацыі 22 сакавіка 2024 года крывавы тэрарыстычны акт, які забраў жыцці больш як 140 мірных грамадзян, стаў узрушэннем для ўсёй міжнароднай супольнасці. Ён зноў нагадаў усім нам аб вечнай каштоўнасці чалавечага жыцця. Ні ў чым не вінаватыя людзі былі абыякава расстраляны і падпалены групай злачынцаў. Усё гэта нагадала хронікі Вялікай Айчыннай вайны, калі нямецка-фашысцкія акупанты і іх памагатыя гэтак жа бязлітасна распраўляліся з мірным насельніцтвам, не шкадуючы ні жанчын, ні дзяцей". Сёння тэрарызм па-ранейшаму ўяўляе адну з самых сур'ёзных пагроз для чалавецтва, падкрэсліваецца ў дакуменце. "Многія краіны свету сутыкаюцца з актамі тэрарызму і насільным экстрэмізмам як інструментам, які ўсё часцей выкарыстоўваецца для дэстабілізацыі ўнутрыпалітычнай сітуацыі, распальвання міжнацыянальнай і міжрэлігійнай варожасці. Злачынцы не лічацца ні з чым, звяртаюцца да новых метадаў, пры дапамозе Інтэрнэту і лічбавых тэхналогій вярбуюць, фінансуюць выканаўцаў тэрарыстычных актаў, падбухторваюць да іх учынення. Мы ўпэўнены, што спыненне актаў міжнароднага тэрарызму - гэта адзін з важнейшых элементаў падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, забеспячэння ўстойлівага развіцця, захавання суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў, - адзначаецца ў заяве. - Тэрарызм жывіцца энергіяй і пускае свае карані там, дзе разбураюцца духоўна-маральныя каштоўнасці, традыцыі і культура народаў, аддаецца забыццю гісторыя. Менавіта таму ў кантэксце барацьбы з тэрарызмам мы падкрэсліваем ключавую ролю прэвентыўных мер па захаванні гістарычнай памяці, фарміраванні ў грамадстве паважлівага стаўлення да культуры і традыцый народаў, развіцці дружалюбных адносін паміж дзяржавамі".
"Адзначаем ключавую ролю парламентаў у справе прадухілення тэрарызму і барацьбы з ім, у тым ліку праз заканатворчую дзейнасць, удзел у распрацоўцы адпаведных палітык і стратэгій, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва. Заклікаем парламенты і парламенцкія арганізацыі кансалідаваць намаганні па папярэджанні і барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, у тым ліку садзейнічаць рэалізацыі адпаведных стратэгій, уключаючы Глабальную контртэрарыстычную стратэгію Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Глабальную праграму па папярэджанні тэрарызму і барацьбе з ім Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, - гаворыцца ў заяве. - Мы, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заяўляем аб сваёй прыхільнасці да ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў папярэджанні і спыненні актаў тэрарызму. Выказваем гатоўнасць да ўзаемадзеяння з усімі зацікаўленымі парламентамі і міжнароднымі арганізацыямі, каб паставіць тэрарызму і экстрэмізму надзейную заслону".

Фота Мікалая Пятрова

Усе навіны