Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
4 снежня 2019

Савет Рэспублікі адобрыў праект рэспубліканскага бюджэту на 2020 год

Савет Рэспублікі сёння адобрыў законапраект "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект бюджэту на 2020 год сфарміраваны зыходзячы з базавага сцэнарыя эканамічнага развіцця. Ён прадугледжвае тэмп росту ВУП 101,9 працэнта, сярэднегадавой інфляцыі 105 працэнтаў, стаўку рэфінансавання на ўзроўні 9,5 працэнта, цану на нафту маркі URALS - $60 за бараль, перапрацоўку імпартнай нафты з Расіі ў аб'ёме 18 млн т.

Даходы бюджэту на будучы год сфарміраваны ў суме Br24,4 млрд. У намінальным выражэнні яны прырастуць да ўзроўню 2019 года на 0,3 працэнта. Даходная база разлічана ва ўмовах нарастання ўплыву падатковага манеўру, што рэалізуецца ў Расіі. Агульны аб'ём страт даходаў бюджэту ў 2020 годзе ацэньваецца ў памеры Br1,9 млрд. Расходы прадугледжаны ў суме Br25,4 млрд, або 111,4 працэнта да чаканага выканання 2019 года. Такім чынам, праект бюджэту сфарміраваны з дэфіцытам у памеры Br995,1 млн.

Паводле слоў Максіма Ермаловіча, падатковая нагрузка ў 2019 годзе, як чакаецца, складзе 25,1 працэнта да ВУП, на наступны год яна знізіцца - 24,3 працэнта да ВУП.

На зарплаты ў бюджэтным сектары ў 2020 годзе плануецца дадаткова накіраваць каля Br1,8 млрд. Аб'ём сродкаў у суме каля Br15 млрд па базавым сцэнарыі развіцця эканомікі дасць магчымасць забяспечыць суадносіны зарплаты бюджэтнікаў да зарплаты па эканоміцы ў цэлым на ўзроўні 80 працэнтаў, выканаць узгодненыя ўрадам графікі павышэння заработнай платы педагагічных і медыцынскіх работнікаў.

Усяго з структуры кансалідаванага бюджэту расходы на аплату працы складуць больш як трэць ад агульнага аб'ёму (з улікам адлічэнняў на сацыяльнае страхаванне).

Акрамя таго, дадатковыя сродкі спатрэбяцца для падтрымкі пенсійных выплат не ніжэй за 40 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы. Грошы плануецца цалкам прадугледзець у расходнай частцы бюджэту.

У цэлым у 2020 годзе ў ФСАН у выглядзе субвенцый плануецца накіраваць каля Br2 млрд.

У праекце бюджэту прадугледжаны таксама сродкі на прадаўжэнне фінансавання сямейнага капіталу на сярэднетэрміновы перыяд (каля Br350 млн), на аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, у сувязі са святкаваннем 75-годдзя Перамогі (Br18 млн, падтрымку атрымаюць каля 22 тыс. чалавек). Расходы на сацыяльную сферу павялічацца не менш як на 11 працэнтаў.

Прадугледжаны і пэўныя навацыі ў жыллёвым будаўніцтве. У прыватнасці, у рэспубліканскім бюджэце будзе істотна (у 3,5 раза) павялічаны аб'ём мэтавых субвенцый на будаўніцтва аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў жылой забудове. Будаўніцтва энергетычнай інфраструктуры будзе ажыццяўляцца на прынцыпах раўнадолевага ўдзелу (50 працэнтаў - рэспубліканскі бюджэт, 50 працэнтаў - уласныя сродкі арганізацый Мінэнерга). Практычна ўдвая (да Br222 млн) павялічацца выплаты адрасных субсідый грамадзянам па крэдытах, выдадзеных па ўказе нумар 240.

Што датычыцца міжбюджэтных адносін, то бюджэтная палітыка арыентавана на стварэнне ў рэгіёнах аднолькавых умоў для жыцця. Абласцям будзе аказана істотная падтрымка: амаль на трэць (да Br5,3 млрд) узрасце памер сродкаў, якія перадаюцца ў мясцовыя бюджэты з рэспубліканскага.

Капітальныя расходы будуць абмежаваны. Фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы за кошт бюджэту плануецца захаваць у аб'ёмах бягучага года. Прапануецца больш актыўна задзейнічаць знешнія дзяржаўныя пазыкі.

Бюджэтная палітыка ў 2020 годзе будзе накіравана на забеспячэнне збалансаванасці рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, узмацненне сацыяльнай арыентаванасці расходаў. Сярод задач таксама забеспячэнне суадносін зарплаты бюджэтнікаў і зарплаты па эканоміцы ў цэлым на ўзроўні не меншым за 80 працэнтаў, аптымізацыя структуры дзярждоўгу. Бюджэтныя сродкі будуць сканцэнтраваны на напрамках, якія дадуць магчымасць дасягнуць стратэгічных мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку.

Усе навіны