Савет ЕЭК разгледзіць укараненне механізма прасочвальнасці тавараў, якія ўвозяцца ў ЕАЭС
Пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі пройдзе 21 лютага пад старшынствам віцэ-прэм'ера Беларусі Ігара Петрышэнкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.
На пасяджэнні плануецца разгледзець шэраг значных пытанняў еўразійскай інтэграцыі. У прыватнасці, намечана абмеркаваць ход рэалізацыі пілотнага праекта па ўкараненні механізма прасочвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза.
У парадак дня ўнесены таксама пытанні, якія датычацца маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі веласіпедаў і веласіпедных рам, ікры асятровых і ласосевых (чырвонай ікры), касметычнай прадукцыі з антымікробным дзеяннем, а таксама сродкаў дэзынфекцыі; унясення змяненняў у патрабаванні да інструкцыі па медыцынскім прымяненні лекавага прэпарату і агульнай характарыстыцы лекавага прэпарату для медыцынскага прымянення.
Плануецца таксама ўнесці змяненні ў тэхнічны рэгламент "Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў" і разгледзець шэраг іншых пытанняў.
Беларусь у 2025 годзе старшынствуе ў ЕАЭС.