Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
30 снежня 2019

Саўмін вызначыў аб'ёмы закупак сельгаспрадукцыі і сыравіны для дзяржпатрэб на 2020 год

Аб'ёмы закупак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб на 2020 год зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 24 снежня 2019 года нумар 903, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Закупкі збожжа па дзяржзаказе прадугледжваюцца ў аб'ёме 796,8 тыс. т, у тым ліку пшаніцы - 464,5 тыс. т, жыта - 240,5 тыс. т, ячменю - 30 тыс. т, аўса - 44,5 тыс. т, грэчкі - 15 тыс. т, проса - 2,3 тыс. т.

Аб'ём закупак пачаткаў кукурузы для вытворчасці насення гібрыдаў першага пакалення на 2020 год складзе 22 тыс. т.

Цукровых буракоў трэба будзе паставіць 2 млн 86 тыс. т, піваварнага ячменю - 80 тыс. т. Аб'ём закупак ільновалакна для дзяржпатрэб складзе 18,1 тыс. т.

Дзяржзаказ па пастаўках алейнага семя рапсу на 2020 год зацверджаны для Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў памеры 97 тыс. т, канцэрна "Белдзяржхарчпрам" - 100 тыс. т.

Усе навіны