Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
30 красавіка 2019

На Рэспубліканскую дошку Гонару будуць занесены 59 пераможцаў спаборніцтва за 2018 год

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ нумар 160 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2018 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Да занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару вызначаны 59 пераможцаў спаборніцтва ў адпаведных намінацыях сярод абласцей і Мінска, раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах, арганізацый усіх форм уласнасці.

У прыватнасці, за дасягненне найлепшых рэзультатаў у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лепшымі прызнаны: сярод абласцей і Мінска - Гродзенская і Мінская вобласці, а таксама Мінск; сярод раёнаў - Брэсцкі раён Брэсцкай вобласці, Мазырскі раён Гомельскай вобласці, Астравецкі раён Гродзенскай вобласці, Мінскі раён Мінскай вобласці, Магілёўскі раён Магілёўскай вобласці; сярод гарадоў і раёнаў у гарадах - Першамайскі і Савецкі раёны Мінска, Ленінскі раён Брэста.

Прыняцце ўказа накіравана на заахвочванне лепшых рэгіёнаў і арганізацый рэспублікі і пацвярджае грамадскае прызнанне працы грамадзян і калектываў прадпрыемстваў, што ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і павышэнне дабрабыту краіны.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Усе навіны