Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
3 кастрычніка 2019

Краіны ЕАЭС падпісалі пратакол аб пераразмеркаванні ўвазных мытных пошлін

Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза падпісалі пратакол аб пераразмеркаванні ўвазных мытных пошлін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі. У адпаведнасці з дакументам нарматыў адлічэння ўвазных пошлін на карысць Беларусі павялічаны.

"Члены Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на пасяджэнні 1 кастрычніка ў Ерэване (Арменія) узгаднілі памеры нарматываў размеркавання сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначылі ў ЕЭК.

Падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС, а таксама аб змяненні і спыненні дзеяння асобных міжнародных дагавораў з 1 студзеня 2020 года.

"Згодна з пратаколам нарматывы размеркавання сум увазных мытных пошлін для кожнай дзяржавы-члена ўстанаўліваюцца ў наступных памерах: Арменія - 1,220 працэнта; Беларусь - 4,860 працэнта; Казахстан - 6,955 працэнта; Кыргызстан - 1,900 працэнта; Расія - 85,065 працэнта", - падкрэслілі ў ЕЭК.

Палажэнні пратакола будуць прымяняцца дзяржавамі - членамі ЕАЭС з 1 студзеня 2020 года.

Цяпер нарматывы размеркавання сум увазных мытных пошлін устаноўлены ў наступных памерах: Арменія - 1,22 працэнта, Беларусь - 4,56 працэнта, Казахстан - 7,055 працэнта, Кыргызстан - 1,9 працэнта, Расія - 85,265 працэнта.

Усе навіны