Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
3 мая 2019

Акцыя "Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі" прызначана падкрэсліць ролю жанчын у вайне - Шчоткіна

Акцыя "Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі" прызначана падкрэсліць ролю жанчын у Вялікай Айчыннай вайне. Гэта адзначыла старшыня Беларускага саюза жанчын, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна 2 мая ў час закладкі алеі вербаў на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", паведамляе БЕЛТА.

Новая алея прысвечана подзвігу і гераізму жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны. На думку Мар'яны Шчоткінай, жанчыны ўнеслі вялікі ўклад у заваяванне Вялікай Перамогі, змагаючыся на франтах, у партызанскіх атрадах, у тыле ворага. Менавіта таму Беларускі саюз жанчын ініцыяваў правядзенне акцыі, у цэнтры ўвагі якой жанчыны, іх гераічны і працоўны подзвіг.

На думку лідара БСЖ, акцыя толькі пачынаецца, і наперадзе чакаецца нямала самых разнапланавых мерапрыемстваў. Напрыклад, 4 мая ў Мінску каля Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пачне працаваць перасовачная выстаўка з жаночымі партрэтамі, якая раскажа пра няпростыя лёсы тых, хто дапамагаў адстаяць незалежнасць краіны. У планах - папоўніць гэту выстаўку новымі жаночымі гераічнымі гісторыямі. Бо ў кожным рэгіёне краіны былі свае гераіні, якія здзяйснялі подзвіг і ахвяравалі сваімі жыццямі ў імя свабоды народа. Некаторыя з жанчын-ветэранаў яшчэ жывыя, і вельмі важна на прыкладзе іх самаадданага подзвігу ў гады вайны вучыць маладое пакаленне.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Усе навіны