Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
6 лютага 2024

Святлана Шурпакова: "Я заўсёды памятаю, што кожны з нас адказны за свой выбар і за будучыню нашай Беларусі"


 Святлана Шурпакова, пенсіянер, ветэран працы, Дуброўна:

- Мы жывем у мірнай краіне, якая стабільна развіваецца, гадуем дзяцей і ўнукаў, своечасова атрымліваем зарплату і пенсію, адпачываем і аздараўляемся, займаемся любімымі справамі. Пастаянна які адчуваецца клопат і ўвага з боку дзяржавы. Але мы павінны думаць не толькі аб сучаснасці, але і будучыні Беларусі. А будучыня, як вядома, за моладдзю. Менавіта ёй трэба працягваць лепшыя традыцыі, умацоўваць суверэнітэт нашай краіны, прасоўваць яе на сусветнай арэне. Радуе, што ў сёлетнюю электаральную кампанію сярод кандыдатаў у дэпутаты дастатковая колькасць маладых людзей. Безумоўна, заўсёды важны сплаў досведу і маладосці. І такая тэндэнцыя прасочваецца сярод кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў.

 У 2024 годзе ўпершыню праводзіцца адзіны дзень галасавання. Гэта вельмі зручная форма. Мы бачым, што такім чынам дзяржава паклапацілася аб людзях, не адцягваючы іх лішні раз і не затрачваючы бюджэтныя сродкі на некалькі выбарчых кампаній.

 Я люблю сваю родную краіну. Жадаю, каб былі шчаслівыя нашы дзеці і ўнукі, каб і ў іх у будучыні была годная старасць. А яшчэ я заўжды памятаю, што кожны з нас адказны за свой выбар і за будучыню нашай Беларусі. Таму 25 лютага я прыйду на выбарчы ўчастак і аддам свой голас за самых вартых.

Усе навіны