Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
30 кастрычніка 2019

На беларускі конкурс сучаснай харэаграфіі IFMC-2019 пададзены 33 заяўкі

У конкурсную праграму XXXII Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (IFMC) пададзены 33 заяўкі, паведаміла ў прэс-цэнтры БЕЛТА аўтар праекта, намеснік генеральнага дырэктара па спецыяльных праектах Цэнтра культуры "Віцебск" Марына Раманоўская.

"Неад'емнай часткай фестывалю з'яўляецца конкурс сучаснай харэаграфіі. Па цотных гадах ён міжнародны, па няцотных, як у гэты год, - беларускі. У бягучым годзе на конкурс пададзены 33 заяўкі. Прыём заявак закрыты, цяпер працуе камісія адборачнага відэатура. 33 калектывы прадставілі 38 твораў. Па выніках работы камісіі будзе вызначана, якая колькасць і якія творы будуць прадстаўлены на конкурснай сцэне", - расказала Марына Раманоўская.

Для ўдзелу былі запрошаны харэаграфічныя калектывы, балетныя трупы і артысты танцавальных праектаў, творчасць якіх суадносіцца з паняццем "сучасная харэаграфія". Харэаграфічная лексіка заяўленых пастановак уяўляе розныя танцавальныя тэхнікі сучаснага танца. У творах таксама назіраецца сінтэз розных танцавальных жанраў, элементаў іншых відаў мастацтваў. Удзельнікі конкурсу самастойна вызначалі жанр харэаграфічных твораў, іх колькасць, тэматыку і час асобнага твора, пры гэтым агульны час выканання конкурснай праграмы не перавышае 25 хвілін.

Тэматыка конкурсных работ самая разнастайная. У прыватнасці, у іх адлюстраваны ўзаемаадносіны мужчыны і жанчыны, дзяцей і бацькоў, тэмы экалогіі. Што датычыцца геаграфіі ўдзельнікаў, то прадстаўлены ўсе рэгіёны Беларусі, за выключэннем Брэсцкай вобласці.

Арыгінальнасць конкурсу бягучага года ў тым, што ёсць піянеры сучаснага танца, якія вярнуліся на конкурсную сцэну, ёсць людзі, якія раней былі танцорамі, а цяпер самі выступаюць у якасці харэографаў і прывозяць пастаноўкі. Яшчэ адна асаблівасць - з'явілася заяўка ад трыа з Пагранічных войскаў Беларусі.

Конкурс праводзіцца ў тры туры. Першы - адбор заявак экспертным саветам на падставе прадстаўленых відэаматэрыялаў. Другі закрыты тур пройдзе ў прысутнасці міжнароднага журы ў канцэртнай зале "Віцебск" 19-21 лістапада. Работы фіналістаў у заключным, публічным туры можна будзе ўбачыць 22 лістапада.

Па выніках фіналу вызначаць пераможцаў конкурсу, якім будуць прысвоены званні лаўрэатаў, уручаны дыпломы і грашовыя прэміі ў памеры Br1275 (першая прэмія), Br892,5 (другая прэмія), Br637,5 (трэцяя прэмія).

Таксама вызначаць уладальнікаў спецыяльных прэмій, якім уручаць дыпломы і грашовыя ўзнагароджанні ў памеры Br382,5.

Усе навіны