Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
4 лістапада 2019

Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскага медуніверсітэта з 85-годдзем з дня заснавання ВНУ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта з 85-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што айчынная медыцына ў апошнія дзесяцігоддзі дынамічна развіваецца, дэманструе значныя поспехі ў распрацоўцы перспектыўных метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння насельніцтва. Асвойваюцца перадавыя тэхналогіі, ствараюцца новыя лекавыя прэпараты. "У гэтым вялікая заслуга ўніверсітэта, які беражліва захоўвае лепшыя традыцыі адукацыі і навукі, актыўна развівае міжнароднае супрацоўніцтва, забяспечвае высокі ўзровень ведаў і якасць падрыхтоўкі кадраў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў удзячнасць калектыву ўстановы за высокі прафесіяналізм, бязмежную адданасць сваёй справе і пастаяннае імкненне да ўдасканалення. "Гісторыю ВНУ стваралі выдатныя педагогі і выпускнікі - вядомыя дзеячы розных галін, лаўрэаты прэстыжных дзяржаўных прэмій і ўзнагарод, акадэмікі, кіраўнікі эфектыўных прадпрыемстваў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Усе навіны