Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
14 лютага 2020

Лепшыя творчыя ветэранскія калектывы выбіраюць у Віцебскай вобласці

У Віцебскай вобласці праводзяць прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі агляд-конкурс клубаў "Ветэран" і ветэранскіх творчых калектываў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (ВАМЦНТ).

Агляд-конкурс "Не старэюць душой ветэраны" праходзіць на працягу лютага. Творчыя здольнасці на ім за гэты час прадэманструюць каля 150 ветэранскіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў з раёнаў вобласці. Усяго - больш за 1 тыс. ветэранаў. Пры гэтым узрост некаторых з іх набліжаецца да 90 гадоў. Удзельнікі выступяць у намінацыях "Харавыя спевы", "Вакальныя ансамблі", "Сольныя спевы", "Харэаграфічнае мастацтва", "Тэатральнае мастацтва", "Мастацкае слова", "Музычна-інструментальнае выкананне".

Паралельна з аглядам-конкурсам ВАМЦНТ праводзіць акцыю "Аднагодкі Перамогі", падчас якой ушаноўваюць пажылых людзей, якія нарадзіліся ў 1945 годзе. Ім уручаюцца памятныя падарункі - паштоўкі і вырабы майстроў з Дамоў рамёстваў вобласці.

Усе навіны