Якія асабліва каштоўныя экспанаты ёсць у Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі?
Наш механічны гадзіннік з будзільнікам асабліва цікавы сваім цыферблатам, які вылучаецца значнай інфарматыўнасцю. Майстар паклапаціўся, каб на ім былі ўказаны яго прозвішча (M. Załkind) і месца зборкі (Głębokie). Знайшлося на цыферблаце месца і для гатунку (вядома ж, першы), і для гарантыі (5 год). Як бачна, майстар высока цаніў сваю працу, на што, верагодна, меў падставы. Вядома, што ў даваенны час Меер Залкінд жыў і працаваў на вуліцы Замкавай – цяпер гэта ўчастак вуліцы Леніна ад плошчы 17 Верасня да Цэнтральнай. Па некаторых звестках, неабходныя дэталі да будучых гадзіннікаў ён купляў у Варшаве, а ў сваёй глыбоцкай майстэрні займаўся іх зборкай. Хутчэй за ўсё, будынак, дзе ствараўся былы глыбоцкі «брэнд», адначасова з’яўляўся і жытлом майстра.
На дадзены момант звесткі пра сям’ю Залкінд урыўкавыя, тым не меншпэўнай інфармацыяй гісторыкі валодаюць. Майстар Меер-Лейб Залкінд і 5 членаў яго сям’і значацца ў спісе глыбачан-яўрэяў, якія загінулі ў гады акупацыі.