Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
14 лістапада 2019

Інавацыйнае развіццё рэгіёну абмяркуюць на кангрэсе ў Віцебску

Кангрэс "Iнавацыйнае развіццё Віцебскай вобласці" збярэ прадстаўнікоў бізнесу, навукі і зацікаўленых арганізацый у горадзе на Дзвіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным цэнтры маркетынгу.

Значнае ў эканамічнай сферы рэгіёну мерапрыемства, якое праводзіцца з мэтай стымулявання інавацыйнай актыўнасці арганізацый ва ўсіх галінах эканомікі, адбудзецца 27 лістапада на базе адміністрацыі СЭЗ "Віцебск". Праграма ўключае працу выставачных экспазіцый, якія пазнаёмяць з інавацыйнымі навукова-тэхнічнымі распрацоўкамі і прадукцыяй. З улікам развіцця ў Віцебскай вобласці хімічнай прамысловасці, машынабудаўнічай галіны і аграпрамысловага комплексу навінкі будуць прадстаўлены пераважна ў гэтых сферах. Затым удзельнікі кангрэса правядуць біржу дзелавых кантактаў, прысвечаную актуальным пытанням па тэме. Асаблівая ўвага будзе нададзена бягучаму стану развіцця кластарных ініцыятыў у Беларусі і дзейнасці свабодных эканамічных зон як аснове павышэння інавацыйна-інвестыцыйнай актыўнасці гаспадарчых суб'ектаў. Таксама будуць прэзентаваны асобныя распрацоўкі, якія маюць высокі патэнцыял для камерцыялізацыі і ўкаранення на прадпрыемствах. Па выніках працы плануецца заключэнне дагавораў і пратаколаў аб супрацоўніцтве.

"Навука і бізнес ужо прыйшлі да разумення неабходнасці ўзаемадзеяння, бо толькі ў цесным супрацоўніцтве яны могуць дасягнуць максімальна эфектыўнай працы. Кангрэс уяўляе цікавасць для прадстаўнікоў абодвух бакоў, бо накіраваны на паглыбленне інтэграцыі навукі, адукацыі і бізнесу, прасоўванне навукова-тэхнічных распрацовак для іх укаранення і камерцыялізацыі", - падкрэслілі ў цэнтры маркетынгу.

Арганізатары мерапрыемства - Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама, СЭЗ "Віцебск", Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу, Віцебскі абласны саюз наймальнікаў.

Усе навіны