Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
25 кастрычніка 2019

Французскі арганіст прывязе ў Віцебск сусветную класіку

У Віцебскай абласной філармоніі 29 кастрычніка выступіць арганіст з Францыі П'ер Зеворт, які выканае французскую і расійскую класіку, паведамілі БЕЛТА ў філармоніі.

П'ер Зеворт - тытулярны арганіст базілікі французскага горада Дурдан. Навучаўся ігры на аргане ў Жана Галара і Андрэ Ізуара, скончыў курсы музыказнаўства ва ўніверсітэце горада Сарбона. Сярод узнагарод П'ера Зеворта ганаровы дыплом Schola Cantorum (Парыж), прыз горада Бардо, званне лаўрэата міжнародных арганных конкурсаў.

У праграме вечара ў Віцебску ў вядомага музыканта творы Рэзона (аферторый "Vive le Roy des Parisiens"), В'ерна ("Медытацыя", Andante з сімфоніі нумар 3), Турнеміра, Рахманінава ("Прэлюдыя cis-moll"), Дзюпрэ і Лангле ("Сярэдневяковая сюіта").

Канцэрты арганіста праходзілі ў Бельгіі, Нідэрландах, Германіі, Швейцарыі, Румыніі, Польшчы, Чэхіі, Эстоніі, Літве, Беларусі, Украіне, Канадзе і ЗША. П'ер Зеворт удзельнік сусветных арганных фестываляў.

Усе навіны