Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
24 верасня 2020

Дэсантаванне вадалазаў і тушэнне пажару з самалёта - МНС пакажа яркае шоу ў Віцебску

Работнікі МНС рыхтуюць відовішчнае шоў да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2020" ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Месцам правядзення мерапрыемства, якое адбудзецца 26 верасня, стане набярэжная ля мемарыяльнага комплексу на плошчы Перамогі. У шырокай праграме, якая разгорнецца ў межах акваторыі Заходняй Дзвіны, будзе задзейнічана шмат людзей і спецыяльнай тэхнікі рознага прызначэння. Ратавальнікі змадэлююць некалькі сітуацый, у якіх неабходна іх дапамога, і пакажуць сваё майстэрства. Так, самалёт Ан-2, верталёты Мі-8 і Мі-26 з вадазліўным прыладамі, якiя рухаюцца ад моста ім.Кірава, правядуць умоўнае тушэнне пажару. Адбудзецца дэманстрацыя дэсантавання двух вадалазаў-ратавальнікаў на ваду беспасадкавым спосабам і выратавальнай парашутна-дэсантнай групы, эвакуацыя заблакаванага чалавека з даху будынка, элементаў кіравання пажарнымі аўталесніцамі і выступленне флайбардыста. Арганізатары абяцаюць і іншыя цікавыя сюрпрызы.

"Для гледачоў гэта будзе эфектнае, відовішчнае шоу. Для нашых работнікаў - дэманстрацыя сваёй паўсядзённай працы", - дадалі ў МНС.

Усе навіны