Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
24 кастрычніка 2019

Астанкі загінуўшых у гады вайны воінаў і мірных жыхароў перапахаваюць у Віцебскім раёне

Перапахаванне астанкаў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў і мірных жыхароў пройдзе ў Віцебскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім райвыканкаме.

Жалобная цырымонія з удзелам прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, пошукавікаў, вайскоўцаў і мясцовых жыхароў адбудзецца 25 кастрычніка на вайсковым пахаванні ў аграгарадку Заронава.

У маі і жніўні гэтага года ў ваколіцах гэтага населенага пункта і вёскі Палойнікі вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна сумесна з членамі Маскоўскай абласной грамадскай арганізацыі "Дабрачынны ваенна-гістарычны пошукавы клуб "Памяць і прымірэнне" праводзілі палявыя пошукавыя работы. Удзельнікі патрыятычнай акцыі працавалі ў Віцебскім раёне другі год запар, выбіраючы месцы для раскопак на аснове вывучаных архіўных дадзеных і абапіраючыся на звесткі мясцовых старажылаў. У 2018 годзе яны выявілі парэшткі 137 чырвонаармейцаў (таксама перапахаваныя ў Заронава), у гэтым - 144 байцоў Чырвонай Арміі і 10 мірных жыхароў.

Імёны некаторых з іх удалося ўстанавіць. Па знойдзеным у ваколіцах Заронава медалi "За адвагу" быў апазнаны радавы Мікалай Іванавіч Лебедзеў 1925 года нараджэння. Ураджэнец Маскоўскай вобласці лічыўся зніклым без вестак у снежні 1943 года. На цырымонію перапахавання запрошаны яго унучаты пляменнік, якому будзе ўрачыста перададзена знойдзеная ўзнагарода. Дзякуючы яшчэ аднаму выяўленаму медалю "За баявыя заслугі" атрымалася вызначыць імя яшчэ аднаго загінулага ў гэтых месцах воіна - малодшага сяржанта Аляксея Мікалаевіча Копысава (Копасава) 1907 года нараджэння, які загінуў 3 студзеня 1944 года.

Усе навіны