Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
30 красавіка 2024

ААТ "Віцебскія дываны" прэзентавала новую калекцыю дываноў, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі

Новую калекцыю дываноў прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадставіла ААТ "Віцебскія дываны". У аснову экспанатаў ляглі фатаграфіі, на якіх адлюстраваны імгненні Вялікай Айчыннай вайны: баявыя дзеянні, віды разбуранага горада, побыт партызан, радасныя моманты Перамогі, а таксама гістарычныя знакавыя месцы, мемарыяльныя комплексы.

- Ствараючы гэтую калекцыю, мы хацелі захаваць падзеі ваенных гадоў і пакінуць памяць пра іх для нашых нашчадкаў, - адзначыў дырэктар ААТ «Віцебскія дываны» Арцём Лаханкін . - Экспанаты застануцца ў музеі прадпрыемства.

- Тэма вайны для нас усё яшчэ актуальная, і мы стварылі калекцыю з трагічных вобразаў мінулага, дзе пастараліся нагадаць людзям і перадаць падрастаючаму пакаленню той боль, жахі і трагедыю мінулых часоў, растлумачыла начальнік аддзела дызайну Любоў Міхайлава . – Многія лёсы былі зламаныя, душы параненыя, вайна перакруціла жыцці мільёнаў, мы страцілі родных, блізкіх, краіна – таленавітых і ўнікальных людзей. Без памяці аб мінулым няма светлай будучыні, яна патрэбна для таго, каб у далейшым не паўтараліся трагічныя памылкі. Гэтыя карціны створаны ў знак павагі да людзей, якія з верай у перамогу падарылі нам жыццё. Дзякуючы мастацтву мы можам пакінуць пасланне нашым нашчадкам, каб яны пазналі гістарычную праўду, адчулі павеў і атмасферу папярэдніх эпох.

Калекцыя будзе даступна для ўсеагульнага агляду, яе ўбачаць удзельнікі Форуму рэгіёнаў, госці, якія наведаюць прадпрыемства ў рамках прамысловага турызму і ўсе ахвочыя.

Напярэдадні правядзення Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэрыторыі ААТ "Віцебскія дываны", дзе будзе працаваць дыялогавая пляцоўка, адкрыўся арт-аб'ект "Лава-дыван". Падзея прымеркавана таксама да 120-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі. У адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі аблвыканкама, адміністрацыі Першамайскага раёна і прадпрыемствы.

Лаўка ў выглядзе дывана, выкананая ў тэракатавым і белым колерах, стане месцам адпачынку работнікаў і зможа працаваць як фотазона.

Усе навіны