Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 лістапада 2019

Вынікі сельскагаспадарчага года Дубровеншчыны ў інтэрв'ю з начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандрам Карнеевым

У сельскагаспадарчай галіне Дубровеншчыны задзейнічана каля 1600 чалавек, а гэта — амаль чвэрць занятага ў эканоміцы насельніцтва рэгіёна.

Як вядома, восень для аграрыяў з'яўляецца вянком сельгасработ, лепшым часам для падвядзення вынікаў працы. Аб тым, якімі намаганнямі і стараннямі дасягаюцца прыбаўкі ва ураджаях, надоях і прывагах, якім быў гэты сельскагаспадарчы год для Дубровенщины, якіх паказчыкаў удалося дамагчыся — у гутарцы з першым намеснікам старшыні Дубровенскага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандрам КАРНЕЕВЫМ.

- Аляксандр Васільевіч, ці можаце вы падвесці папярэднія вынікі сельскагаспадарчага года, бо ўраджай ужо ў засеках, жывёла пераведзена на зімова-стойлавы перыяд, засталося падняць зябліва…

- Безумоўна, традыцыйна да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці мы аналізуем зробленае. Добра вядома, што лёгкага хлеба не бывае, кожная ўборачная страда складаная па-свойму, цяперашняя таксама не з'яўляецца выключэннем.

Не заўсёды былі спрыяльныя ўмовы надвор'я для вытворчасці прадукцыі раслінаводства. Часам даводзілася ўносіць карэктывы ў працоўныя планы сельгаспрадпрыемстваў, абслугоўваючых службаў і іншых сфер сельскага сэрвісу. Але тым не менш земляробы Дубровеншчыны ўнеслі свой важкі ўклад у агульны каравай вобласці.

Валавы збор збожжа склаў 72,1 тыс. тон. Ураджайнасць з гектара дасягнула 37,3 ц/га. Што тычыцца жывёлагадоўлі, то за 10 месяцаў бягучага года атрымалі 31183 тоны малака, рэалізавалі 2914 тон мяса.

Прыбаўленні склалі 493 грама. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на сённяшні дзень складае 32184 галавы, і іх 8625 — дойны статак.

- Для стабільнай працы жывёлагадоўчай галіны неабходна якасная кармавая база. Наколькі паспяховай была яе падрыхтоўка?

- У бягучым годзе створаны добрыя перадумовы для павелічэння вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў перыяд зімоўкі жывёлы, так як у гаспадарках нарыхтавана кармоў на адну ўмоўную галаву 22,2 ц кармавых адзінак.

- Якія фінансавыя вынікі сельскагаспадарчага года? Што ўдалося пабудаваць, адрамантаваць?

- За студзень-кастрычнік вытворчасць валавой прадукцыі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах у супастаўных коштах склала 66075 рублёў, або 101,8% да 2018 года.

Паляпшэнне асноўных паказчыкаў станоўчым чынам паўплывала на тое, што тэмп росту прадукцыйнасці працы па выручцы за студзень-верасень склаў 26,2%, а сярэднямесячная заработная плата ў галіне сельскай гаспадаркі раёна вылічаецца сумай у 671 рубель, а гэта — 109,0% да ўзроўню мінулага года.

За 10 месяцаў праведзены работы па будаўніцтву і рэканструкцыі 33 сянажных траншэй на 57 тысяч тон. Пасля рамонту ўведзены ў эксплуатацыю 2 жывёлагадоўчых памяшканнi, 4 - рэканструююцца і будуць функцыянаваць у бліжэйшы час.

- Якія гаспадаркі ўносяць найбольш адчувальны ўклад у развіццё аграрнага сектара рэгіёну?

- Самы важкі каравай у рэгіёне - у СХФ ім.Ю. Смірнова Аршанскага КХП. На гэтую гаспадарку прыходзіцца чвэрць прыбраных у раёне збожжавых і зернебабовых. Парадавалі валавым зборам КУСГП «Прыдняпроўскі», ААТ «Усход-Чырына».

- У чым, на ваш погляд, заклад эфектыўнасці галіны ў Дубровенскім раёне? Якая роля кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў?

- Залог поспеху крыецца ў кіруючым складзе, які павінен умела арганізаваць любую справу і весці за сабой людзей, а не «плыць па плыні». А наша задача - падтрымаць прафесійных, ініцыятыўных кіраўнікоў, заахвочваць іх самастойнасць і высокую выніковасць.

Сельгасвытворчасць застаецца адным з найбольш складаных па фізічных нагрузак і ў той жа час інтэлектуальных відаў дзейнасці, дзе патрэбны не толькі прафесійныя веды, але і вопыт, мудрасць і пакліканне. Вялікія і маленькія сельгаспрадпрыемствы працуюць па адной схеме, над аднымі і тымі ж задачамі. Але кожнае з іх мае свой твар. І гэта, вобразна кажучы, асоба кіраўніка.

- Праца сельгаспрадпрыемстваў раёна была б менш паспяховай, калі б не дапамога абслуговых арганізацый і прадпрыемстваў. Каму за гэта можна сказаць дзякуй?

- Перш за ўсё Дубровенскаму льнозаводу, які дапамагаў тэхнікай і людзьмі і падчас пасяўной кампаніі, і на восеньскіх палявых працах.

Не падвёў працаўнікоў вёскі Дубровенскі райаграсэрвіс, які забяспечваў аператыўны рамонт збожжаўборачнай тэхнікі, пастаўку ўгнаенняў і сродкаў абароны раслін, вырабляў будаўніча-мантажныя работы сянажных траншаў. Дзякуй і УП ЖКГ «Дуброўна-Камунальнік», якое актыўна ўдзельнічала ў корманарыхтоўцы.

- Аляксандр Васільевіч, што б вы пажадалі працаўнікам вёскі ў іх прафесійнае свята?

- Жадаю ўсім добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, душэўнага спакою і бадзёрасці духу. Поспехаў у стваральнай працы! Дынамічнага развіцця і ўмацавання аграпрамысловага комплексу Дубровеншчыны! Хай свет і дабрабыт не пакідаюць вашы дамы!

Усе навіны