Уладзімір Бабакоў стаў лепшым механізатарам у Дубровенскім раёне на касьбе траў
Сярод механізатараў ААТ «Якубова-Агра» шмат сапраўдных прафесіяналаў, якія ўмеюць працаваць з энтузіязмам і якія не баяцца цяжкасцяў. Майстар сваёй справы - Уладзімір Бабакоў, які ў гэтым годзе стаў лепшым у раёне на касьбе траў, прыбраўшы 792 га. У яго працоўнай кніжцы ўсяго адзін запіс, а за плячыма - 38 гадоў стажу.
Ураджэнец в.Ляхоўка пасля заканчэння Дубровенскага сельгасліцея і службы ў арміі як прыйшоў механізатарам у былы калгас «На варце», так і застаўся ў Чыжоўцы. Толькі ўжо ў аб'яднаным ААТ «Якубова-Агра». Тут ажаніўся, уладкаваў вылучаны гаспадаркай дом, разам з жонкай выхаваў дзвюх дачок і цяпер дапамагае гадаваць унукаў.
Як вядома, нялёгкая сялянская доля. З ранняй вясны і да позняй восені ў сельскага механізатара напружаная праца. Якасць і тэрміны выконваемых работ залежаць ад майстэрства і добрасумленнасці, якімі Уладзімір Аркадзьевіч валодае ў поўнай меры. На сваім МТЗ-82 ён заняты на ўсіх відах работ: перадпасяўной апрацоўцы глебы, нарыхтоўцы кармоў, адвозцы і інш. Акуратны і адказны, уважліва сочыць за спраўнасцю ўсёй даручанай яму сельскагаспадарчай тэхнікі.
Уладзімір добра ведае кожнае поле, кожны куток раллі.
-Нi з чым не параўнальная радасць ад першых зялёных парасткаў, якія паказаліся з-пад снегу пасля доўгай зімы, ад першай баразны, узаранай вясной, ад скошанай травы, першай тоны збожжа новага ўраджаю, - адзначае вясковец.
Працавіты, безжурботны чалавек заўсёды дапамагае саветам і канкрэтнай дапамогай іншым механізатарам.
Сапраўднай прафесіянал сваёй справы, які ўсё работы выконвае якасна, як мае быць. І што важна - на яго заўсёды можна разлічваць, - так характарызуе працаўніка дырэктар ААТ «Якубова-Агра» Наталля Шэндрык.
Вольга Лебедзева