Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 студзеня 2021

У школах Дубровенскага раёна прайшлі спаборніцтвы «Снежны снайпер-2021»

У школах Дубровенскага раёна прайшлі спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па лыжным спорце, стральбе з пнеўматычнай зброі і біятлоне «Снежны снайпер-2021». Школьнікі змагаліся за права стаць лепшымі ў сваёй катэгорыі, каб прадставіць школу на раённым этапе.


У гэтым годзе ўсталяваўся добры снежны полаг. Гэту магчымасць нельга ўпусціць: бо мінулай зімой спаборніцтвы па біятлоне не праводзіліся. Зімовыя спаборніцтвы ўмацоўваюць здароўе і волю, развіваюць цягавітасць і спрыяльна ўплываюць на фарміраванне спартыўных навыкаў і здаровага ладу жыцця.


Навучэнцы Асінтарфскай сярэдняй школы выйшлі на лыжню 16 студзеня. Па выніках спаборніцтваў у раённы этап прайшлі 13 чалавек з розных узроставых груп. Так, лепшыя вынікі ў малодшай групе паказалі Ліна Максімава, у сярэдняй - Кірыл Шчарбакоў і Данііл Шэміт, у старэйшай - Уладзіслава Васілевіч, Вікторыя Дружалюбава, Захар Раманаў, Аляксей Стулько, Дзяніс Дружалюбаў і Мацвей Гарбаценка.



Снег падаў выдатную магчымасць і вучням Каліноўскай дзіцячы сад-сярэдняй школы выйсці на лыжню. Хлопцы зарадзіліся выдатным настроем, атрымалі станоўчыя эмоцыі, умацавалі фізічнае здароўе і бадзёрасць духу.


Дарэчы, сваімі ўражаннямі навучэнцы школы падзяліліся ў творах на тэму «Зіма - вясёлая пара». А навучэнец 5 класа Аляксандр Прышчэпаў напісаў верш, у якім перадаў усе свае эмоцыі:

Морозец ударил, и выпал снежок.
Скорее на лыжи со мною, дружок.
—Ура! — закричала вся детвора.
И лыжи, и санки тащи со двора.
На лыжах мы мчимся с высокой горы,
Слезы от смеха у детворы,
Румянец, улыбки у наших ребят.
«Здоровья прибавилось!» — все говорят.

Раённы этап спаборніцтваў па біятлоне сярод школьнікаў «Снежны снайпер-2021» пройдзе ў Дуброўне 21 студзеня на базе сярэдняй школы №1. А самыя хуткія і трапныя біятланісты прадставяць Дубровенскі раён на абласных спаборніцтвах.

Юлія СТАРАВОЙТАВА

Усе навіны