Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 лютага 2020

У Дубровінскай бальніцы прайшоў дзень інфармавання

На мінулым тыдні прадстаўнікі райвыканкама правялі сустрэчы ў працоўных калектывах Дубровенскага раёна. Асноўнай тэмай для размовы сталі пытанні занятасці і заработнай платы насельніцтва. Як вядома, забеспячэнне эфектыўнай занятасці насельніцтва грае найважную ролю ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы. А ў ліку прыярытэтных задач застаецца стварэнне высокапрадукцыйных працоўных месцаў і рост даходаў насельніцтва.

Адна з такіх сустрэч у рамках Дня інфармавання адбылася ў Дубровенскай цэнтральнай раённай бальніцы. На сустрэчу з медыкамі прыйшлі старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Дударава. Людміла Аляксееўна азнаёміла прысутных са статыстычнымі дадзенымі па рэальным наяўным грашовым даходам, росце заработнай платы і яе ўвязцы з прадукцыйнасцю працы. У сваім выступе Л.Дударава спынілася на асноўных падыходах па ўдасканаленні аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы з 1 студзеня 2020 года, нагадала аб усталяванні надбавак і даплат.




















Акрамя таго, быў закрануты блок пытанняў па рынку працы і садзейнічанню занятасці насельніцтва. Гэтак жа была закранута і кадравая праблема. Паводле дадзеных Рэспубліканскага банка вакансій, лекары і медсёстры ўваходзяць у пяцёрку самых запатрабаваных спецыялістаў у нашай краіне. Гэтая праблема характэрная і для Дубровенскага раёна. У нас не хапае сямі лекараў вузкіх спецыяльнасцяў.

Тэму кадравага забеспячэння і замацавання спецыялістаў у раёне працягнуў Анатоль Лукашоў. Старшыня райвыканкама выклаў падыходы да вырашэння гэтага пытання для раёна ў цэлым.

- Адным з галоўных напрамкаў дзяржаўнай падтрымкі з'яўляецца забеспячэнне жыллём спецыялістаў розных сфер дзейнасці. У нас у раёне вядзецца рэканструкцыя корпуса бальніцы пад інтэрнат, дзе змогуць пражываць 16 медработнікаў. У гэтым годзе плануецца пачаць будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома, будзем будаваць домікі ў сельскай мясцовасці, каб і там замацаваць спецыялістаў. Наша задача - забяспечыць годны ўзровень і якасць жыцця насельніцтва Дубровенскага раёна, - падкрэсліў Анатоль Лукашоў.

Затым ён адказаў на шэраг пытанняў, найбольш актуальныя ўзяў на кантроль. Сярод іх - падсыпка дарог, добраўпарадкаванне тратуарных дарожак, добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый і стаянак для транспарту, пытанні гандлёвага абслугоўвання і фінансавання ўстаноў аховы здароўя.

Ужо ў панядзелак на планёрцы старшыня райвыканкама даў даручэнні сваім намеснікам і начальнікам аддзелаў па неадкладнаму вырашэнню паступіўшых пытанняў, звярнуў увагу на аператыўнасць рэагавання на звароты грамадзян, а таксама на неабходнасць чулага і ўважлівага стаўлення да кожнага чалавека.

Усе навіны