Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 снежня 2019

У Дубровенскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі прайшлі дабрачынныя навагоднія святы ў рамках акцыі «Нашы дзеці»

25 снежня ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі прайшлі дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей, якія выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем'ях, для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

—Праводзіць навагоднія ёлкі стала добрай традыцыяй нашага цэнтра дзяцей і моладзі, - распавяла метадыст ЦДіМ Алена Віткоўская. - Сёлета калектыў Цэнтра падрыхтаваў праграму «Навагодняя тусоўка, або Давай пажэнімся». Нам хацелася адысці ад звыклага сцэнара, паспрабаваць зрабіць казку на сучасны лад — патлумачыла яна

Хлопцы разам з бацькамі і гасцямі свята акунуліся ў навагоднюю атмасферу разам са Снягуркай, злой ведзьмай, старым Хоттабычам і іншымі казачнымі персанажамі. Вясёлыя песні, танцы і гульні прыйшліся па душы ўсім прысутным. Выручыўшы з бяды Дзеда Мароза, хлопцы зладзілі ўласнае прадстаўленне з навагоднімі вершамі і песнямі. Кожнага з іх добры чараўнік узнагародзіў падарункам і цёплымі пажаданнямі на будучы год.

З надыходзячым Новым годам гасцей свята павіншавала і начальнік аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама Ірына Кантроўская. Яна пажадала як дзецям, так і дарослым выканання самых запаветных жаданняў, а таксама здароўя, добрага настрою

—Вельмі важна, каб і дарослыя, і дзеці заўсёды памяталі, што вы ёсць адзін у аднаго — а гэта самае галоўнае, - дадала Ірына Сяргееўна.

У рамках рэспубліканскага праекта «Нашы дзеці» калектыў Цэнтра дзяцей і моладзі прыме ўдзел у навагоднім свяце для ясляў-сада аг.Асінторф. Акрамя дабрачынных ранішнікаў яны праводзяць святы для ўдзельнікаў аб'яднанняў па інтарэсах, дзяцей працуючых у цэнтры супрацоўнікаў, а таксама шэраг мерапрыемстваў у арганізацыях Дубровенскага раёна.

Усе навіны