Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 снежня 2020

У Дуброўна ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду

У верасні 2015 года Генеральная Асамблея ААН пастанавіла абвясціць 9 снежня Міжнародным днём памяці ахвяр злачынстваў генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. Дата была абрана ў сувязі з тым, што ў гэты дзень у 1948 годзе была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго. У Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго (артыкул 2) генацыд вызначаецца як «дзеянні, якія здзяйсняюцца з намерам знішчыць, цалкам ці часткова, якую-небудзь нацыянальную, этнічную, расавую ці рэлігійную групу...».

Наша зямля ў поўнай меры сутыкнулася з гэтай з'явай у гады Вялікай Айчыннай вайны. Так, з кастрычніка 1941 года на тэрыторыі Дуброўна існавала яўрэйскае гета, а 6 снежня 1941 года, за фабрычным дваром «Дняпроўскай мануфактуры», побач з яўрэйскімi могілкамі, у пясчаным кар'еры, былі расстраляны больш за 1500 яўрэяў. Гэта быў першы масавы расстрэл.

Агульная колькасць забітых яўрэяў у Дуброўна, па дадзеных «Даведніка аб месцах прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі 1941-1944», склала 1985 чалавек. Гэтыя дадзеныя вельмі прыблізныя, паколькі пазней, у рамках работы зондэркаманды пад кіраўніцтвам Паўля Блобеля, якая спрабавала схаваць сляды масавых забойстваў, у Дуброўне, як і ў многіх іншых месцах, целы загінулых былі выкапаны і спалены. Згодна з «Энцыклапедыяй Халакоста на тэрыторыі СССР», у Дуброўна загінулі каля 3000 яўрэяў - жыхароў самага Дуброўна і навакольных вёсак.

Абеліск у памяць вязням Дубровенскага гета ўсталяваны ў 1948 годзе па ініцыятыве дэпутата Дубровенскага гарсавета Хасіна, у якога тут таксама загінула ўся сям'я. У 2010 годзе дзякуючы намесніку начальніка ваеннага навукова-даследчага інстытута ў Санкт-Пецярбургу, ураджэнцу Дуброўна Юрыю Нiрману, чые блізкія таксама былі расстраляны ў гета, было ўстаноўлена і нанесена на пліты больш за 300 прозвішчаў загінулых яўрэяў у горадзе Дуброўна. У жніўні 2020 года стары помнік быў рэканструяваны.

Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынстваў генацыду, у гадавіну снежаньскага масавага расстрэлу яўрэйскага насельніцтва Дуброўна ў 1941 годзе, ля помніка прайшоў нешматлікі журботны мітынг. На гранітныя пліты з імёнамі загінуўшых ляглі чырвоныя гваздзікі. На мітынгу прысутнічалі прадстаўнікі Аршанскай яўрэйскай абшчыны, нашчадкі тых, хто спачывае на высокім пясчаным беразе. З іх памяці немагчыма выкрасліць трагічныя падзеі. Яны спрабуюць дастукацца да новых пакаленняў з адзіным заклікам не дапусціць паўтарэння страшных старонак гісторыі, з просьбай захоўваць мір і спакой на роднай зямлі. А тым, хто жадае яркіх перажыванняў, прапануюць прыехаць сюды, на край абрыву на былым фабрычным двары, наведаць музей ААТ «Дубровенскі льнозавод», прысвечаны трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны, паспрабаваць зразумець пакуты нашых продкаў, мужнасць, з якой яны адстаялі мір і пабудавалі ўсё, што зараз акружае нас.

Усе навіны