Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 студзеня 2021

У Дуброўна падвялі вынікі работы сельгасарганізацый раёна ў жывёлагадоўчай галіне за 2020 год

На чарговым пасяджэнні Дубровенскага райвыканкама падвялі вынікі працы сельгасарганізацый раёна ў жывёлагадоўчай галіне за 2020 год. У працы выканкама прыняў удзел Сяргей Ягораў, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама. На пасяджэнні прысутнічалі кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі ветэрынарнай службы і племстанцыi.

Аб выніках работы жывёлагадоўчай галіны далажыў Аляксандр Карнееў, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Дубровенскага райвыканкама. У цэлым па раёне валавая вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі за 2020 год склала 98,3% да ўзроўню 2019 года. Не дасягнулі ўзроўню 2019 года ў валавой вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў ААТ «Баброва-Агра» (99,8%), ААТ «Каманiна» (99,3%), ААТ «Прыдубровенскае» (94,4%), СГФ iм. Ю. Смiрнова (84,6%).

Самыя высокія паказчыкі па валавой вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў КУСГП «Прыдняпроўскі (110,4%), ААТ« Якубова-Агра» (108%), КУСГП iм.Чарняхоўскага (105,5%)

Падрабязна прааналізаваўшы паказчыкі па валавой вытворчасці малака, Аляксандр Карнееў адзначыў, што яго атрымана ў раёне каля 38 тыс. тон, або 104,2% да ўзроўню 2019 года. Сярэдні ўдой ад каровы ў 2020 годзе па раёне склаў 4345 кг, што на 150 кг больш за ўзровень 2019 года. Самыя высокія надоі ў КУСГП iм.Чарняхоўскага (5934 кг), ААТ «Якубова-Агра» (5247 кг), СГФ iм. Ю. Смiрнова (4899 кг).

А вось у ААТ «Усход-Чырына», ААТ «Прыдубровенскае» і ААТ «Каманiна» паказчыкі па ўдоям ад адной каровы значна ніжэй сярэднераённага. Тое ж можна сказаць і пра таварнасць малака ў гэтых гаспадарках. Таварнасць малака за 2020 год па сельгасарганізацыям раёна склала 87,7%. Усяго ў раёне гатункам «экстра» у 2020 годзе прададзена 43,6% малака. Лепшымі па дадзеным паказчыку з'яўляюцца ААТ «Герой» (92,4%), ААТ «Якубова-Агра» (80,1%), КУСГП «Прыдняпроўскі (67,3%), СГФ iм. Ю. Смiрнова (65,7% ).

Аналізуючы работу галіны па вытворчасці буйной рагатай жывёлы, Аляксандр Карнееў паведаміў, што сярэднясутачныя прывагі на вырошчванні і адкорме за 2020 год склалі 489 грамаў, або 101% да ўзроўню 2019 года. Самыя высокія прывагі ў ААТ «Каманiна» (600 г), ААТ «Якубова-Агра» (544 г), КУСГП iм.Чарняхоўскага (515 г), ААТ «Герой» (506 г).

Ніжэй сярэднераённага ўзроўню атрыманы прыбаўленні ў ААТ «Усход-Чырына», «Праўда-З», «Баброва-Агра», КУСГП «Зарубы» і «Прыдняпроўскі».

У 2020 годзе ў раёне атрыманы прыплод цялят на 256 галоў менш. Ніжэй за ўзровень 2019 года спрацавалі ў СГФ iм. Ю. Смiрнова, ААТ «Прыдубровенскае», «Герой», «Усход-Чырына», КУСГП «Зарубы». У такіх гаспадарках, як ААТ «Праўда-З», «Усход-Чырына» і «Прыдубровенскае», павялічыўся падзеж жывёлы.

У цэлым па раёне пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 1 студзеня 2020 года склала 31.241 галоў, што на 266 галоў менш за ўзровень 2019 года.

У ходзе абмеркавання пытання на пасяджэнні райвыканкама выступілі начальнік аддзела эканамічнага рэгулявання сельгасвытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Таццяна Кукуева, начальнік ЛПУ «Дубровенская райветстанцыя» Дзмітрый Праскураў і дырэктар філіяла «Дубровенская племстанцыя» Генадзь Чачуеў.

Пытанні эканамічнага складніка жывёлагадоўчай галіны, неабходнасці захавання тэрмінаў абнасеньвання жывёл, выканання тэхналагічных рэгламентаў, захавання вытворчай дысцыпліны работнікаў сельгаспрадпрыемстваў былі ў цэнтры ўвагі выступоўцаў.

На пасяджэнні выканкама заслухалі кіраўнікоў і спецыялістаў ААТ «Прыдубровенскае», СГФ iм. Ю. Смiрнова, ААТ «Каманiна», «Усход-Чырына», «Праўда-З», КУСГП «Зарубы». Яны давалі тлумачэнні, адказвалі на пытанні, дзяліліся прапановамі і планамі па выраўноўванню сітуацыі ў бягучым годзе.

Старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў, падводзячы вынікі сур'ёзнай гутаркі, падкрэсліў, што ў жывёлагадоўлі дробязяў не бывае і любой праблеме павінна надавацца самая пільная ўвага, а з кожнага спецыяліста і работніка павінен быць сур'ёзная адказнасць.

Усё выразна павінны разумець, што ў АПК па-ранейшаму першую скрыпку грае малако. Гэта штодзённая выручка, абаротныя сродкі. Таму архіважна ўсім забяспечыць выкананне даведзеных паказчыкаў.

-У раёне нарыхтавана значна больш кармоў (92 тыс.т.к.ад.), ёсць зерне, многае зроблена па паляпшэнні ўтрымання жывёл (рэканструявана 11 ферм, пабудавана 3 новыя), але няма тэхналагічнай дысцыпліны, граматных і адказных адносін да справы некаторых кіраўнікоў і спецыялістаў. Таму ў 2021 годзе ў раёне перагледжаны падыходы да выплаты заработнай платы кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў. І зараз іх заработная плата будзе наўпрост залежаць ад выніку працы, - сказаў Анатоль Лукашоў.

Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Ягораў адзначыў, што ў Дубровенскага раёна ёсць патэнцыял, ёсць усе магчымасці для дасягнення больш важкіх паказчыкаў у жывёлагадоўчай галіне. Трэба толькі закасаць рукавы і працаваць на вынік. Ён даручыў прапісаць у рашэнні райвыканкама выразныя заданні і тэрміны іх выканання па кожнаму сельгаспрадпрыемству.

Усе ўдзельнікі пасяджэння райвыканкама прыйшлі да адзінага меркавання, што жорсткая дысцыпліна і найстрогая тэхналогія з'яўляюцца галоўным козырам жывёлагадоўчай галіны, якія дапамогуць дамагчыся больш вялікіх вынікаў.

Святлана ШУРПАКОВА

Усе навіны