Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 лістапада 2019

Тры радзімы Намаза Бердыева

Яшчэ адно прозвішча на мармуровых плітах мемарыяльнага комплексу «Рыленкі» аднавіла сваю біяграфію, тонкай нітачкай памяці звязаўшы Дубровенскую зямлю на гэты раз з Таджыкістанам і Узбекістанам.

З заканчэння вайны да 2018 года шукала сям'я, дзе загінуў і пахаваны сяржант Кушак Бердыеў. І вось зараз пакланіцца яго праху прыехалі сын Намоз Бердыеў і ўнук Фiрдаус.

- Бацька працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, а затым - старшынёй калгаса. Яго прызвалі ў армію ў саракавым, да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На руках маці засталася мая сястра і я - падгадаваны, - распавядае сын воіна, які загінуў за вызваленне нашага раёна. - Маці больш не ўзяла шлюб. Падымала нас, цяжка працавала. Цяжка было... У бацькі было яшчэ два родных брата. Ніхто не вярнуўся. Старэйшы загінуў у Запарожжы, бацьку тут адшукалі, а дзе пахаваны малодшы, да гэтага часу невядома.

Але род Бердыевых выстаяў і пусціў дужыя карані на зямлі. Намоз Бердыеў распавёў, што ў яго сямёра дзяцей - пяць сыноў і дзве дачкі - 19 унукаў. Усе яго дзеці паспяхова скончылі вядучыя ВНУ ў Таджыкістане і за мяжой, у сям'і - чатыры прафесара!

Прайшоўшы суровую загартоўку пасляваенным дзяцінствам, Намоз Бердыеўзмог атрымаць выдатную адукацыю. Усю сваю прафесійную дзейнасць ён падпарадкаваў служэнню навуцы на карысць людзей. Бацька можа ганарыцца сваім сынам, які быў верны абранай справе. Яго працоўны стаж 60 гадоў. Намоз Бердыеў- заслуженный дзеяч навукі і тэхнікі Таджыкістана, доктар біялагічных навук, прафесар, двойчы акадэмік.

Аднак галоўнай сваёй заслугай ён лічыць магчымасць займацца дабрачыннасцю, дапамагаць людзям. З усходняй мудрасцю ён кажа:

-Што такое грошы? Пасля чалавека хіба грошы павінны застацца? Пасля чалавека павінны застацца справы і людзі.

У адпаведнасці з гэтай перакананасцю ён і жыве. Добра памятаючы падтрымку на першым месцы сваёй працоўнай дзейнасці ў таджыцкiм саўгасе, а таксама сваё нялёгкае дзяцінства, прафесар Намоз Бердыеў некалькі гадоў вылучаў стыпендыі адораным вучням школ Кангурта, рэгулярна аказваў падтрымку пенсіянерам, інвалідам, удзельнікам вайны.

Улетку 2000 года ён адкрыў гадовую «Школу прафесара Намоза Бердыева» ў Душанбэ, у якой 27 дзяцей з бедных сем'яў, сіроты школы-інтэрната Кангурта цэлы месяц займаліся і адпачывалі.

- Многія з гэтых дзяцей ніколі не былі ў сталіцы. Мы паказалі ім іншае жыццё, распавялі, якія ў хлопцаў будуць магчымасці, калі яны будуць старанна вучыцца. Праз гады многія з іх знайшлі свой шлях у жыцці - сталі лекарамі, інжынерамі, юрыстамі, педагогамі.

А яшчэ ён стаў адным з арганізатараў ўсесаюзнага «Лагеры свету» на Анзобскiм перавале ў жніўні 1989 года, на вышыні 3 тысячы 370 метраў.

У «Лагеры свету» медработнікі з усяго былога СССР праводзілі канферэнцыі, абмяркоўвалі важныя праблемы экалогіі, здароўя, міру.

-Я нарадзіўся ў Мiтанскiм раёне Самаркандскай вобласці Узбекістана, атрымаў вышэйшую адукацыю ў інстытуце Самарканда, а потым па камсамольскай пуцёўцы мяне адправілі ў Таджыкістан. Там прайшла ўсё маё жыццё, там я сустрэў дзіўных людзей і лічу сваёй радзімай ў роўнай меры і Узбекістан, і Таджыкістан, зараз і зямля Беларусі мне будзе роднай.

Знаходзячыся на дубровенскай зямлі, Намоз Бердыеў жыва цiкавiўся гісторыяй краю, звяртаў увагу на дагледжаныя палі, адзначыў вялікую працу па захаванню памяці загінуўшых і маштабную рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Рыленкі», пабываў у памятнага знака «Камандны пункІ.Д. Чарняхоўскага»і пажадаў усім цаніць мір і рабіць усё для яго захавання.

Усе навіны