Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 лютага 2020

Тры дубровенцы атрымалі ўзнагароды ў ліку лепшых жывёлаводаў Віцебшчыны

У Віцебску адбылася цырымонія ўшанавання лепшых жывёлаводаў сельгаспрадпрыемстваў вобласці.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі амаль 500 лепшых прадстаўнікоў прафесіі з усіх раёнаў вобласці. Свае віншаванні са сцэны канцэртнай залы «Віцебск» ім адрасавалі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі Мінсельгасхарча Наталля Соніч, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч.

«Падмуркам развіцця аграпрамысловага комплексу па праву з'яўляецца жывёлагадоўля. Кожны спецыяліст галіны ведае: малочная вытворчасць трымаецца на кармавой базе, дакладным выкананні тэхрэгламентаў. Любое адступленне ад тэхналагічных патрабаванняў бясследна не праходзіць», - падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Па словах Мікалая Шарстнёва, рэгіёнам узяты курс на будаўніцтва жывёлагадоўчых аб'ектаў. У 2019 года ў вобласці ўведзены ў эксплуатацыю 9 малочна-таварных ферм, уключаючы пускавыя комплексы. У бягучым годзе іх будаўніцтва працягваецца, запланавана адкрыццё яшчэ пяці аб'ектаў.
Таксама трэба стварыць умовы для захоўвання кармоў. З гэтай мэтай штогод у вобласці ўводзіцца больш за 200 новых траншаў. Калі такія тэмпы атрымаецца захаваць у гэтым і наступным годзе, то праблема будзе вырашана, падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Важнымі складнікамі паспяховай дзейнасці аграрнай галіны, на думку кіраўніка вобласці, з'яўляецца практыка-арыентаваная падрыхтоўка маладых спецыялістаў і ўсебаковая падтрымка рабят, якія прыбылі па размеркаванні на працу. Яшчэ адзін ключавы фактар, які ўплывае на замацаванне кадраў, - павышэнне дабрабыту вяскоўцаў. «Аблічча сяла мяняецца. Штогод мы маштабна ўладкоўваем па два пасёлка вобласці ў дадатак да райцэнтра, які прымае эстафету свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Думаю, гэта правільны шлях, які адкрывае перспектывы для рэалізацыі вяскоўцамі сваіх планаў, талентаў на роднай зямлі. Калі разам з добрай працай і заробкам людзі будуць мець добрае жыллё, аб'екты сацыяльнай сферы, неабходную інфраструктуру, - вёска будзе жыць і развівацца», - адзначыў кіраўнік вобласці.

Мікалай Шарстнёў выказаў словы ўдзячнасці жывёлаводам за працу. «Вашы дасягненні падымаюць аўтарытэт аграрнай галіны. І гэта кажа пра тое, што ў нашых людзей ёсць рэзервы, каб упэўнена рухацца наперад, вырашаць амбіцыйныя і смелыя задачы», - сказаў на заканчэнне кіраўнік рэгіёну.

Сярод узнагароджаных - тры прадстаўнікі Дубровенскага раёна: Леанід Чудоўскi (ААТ «Якубова-Агра»), Юрый Курашэвiч (СГФ iм.Юрыя Смірнова) (на здымку); Наталля Казакевіч (ААТ «Герой»)

Усе навіны