Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 студзеня 2020

Таленавітыя і адораныя навучэнцы школ Дубровенскага раёна прынялі ўдзел у раённым навагоднім паказе

Але і сёння гэтыя поспехі прыносяць хлапчукам і дзяўчынкам прыемныя бонусы. І гэта правільна: любая выніковая праца павінна прыносіць задавальненне. Таленавітыя і адораныя навучэнцы школ Дубровенскага раёна сталі ўдзельнікамі раённай навагодняй імпрэзы ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Выдатнікаў вучобы, актывістаў грамадскага аб'яднання «БРПА», прызёраў раённага этапу малых алімпіяд, інтэлектуальных і творчых конкурсаў, пераможцаў раённых, абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў, дзяцей са шматдзетных сем'яў 26 снежня запрасілі ў раённы Дом культуры, дзе яны прымалі віншаванні з Новым годам.

Навагодняе свята разам з хлопцамі падзялілі старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў, намеснік старшыні Святлана Рыжанская, начальнік аддзела па адукацыі Ірына Кантроўская.

Анатоль Лукашоў павіншаваў рабят са святам, пажадаў ім выдатнай вучобы, добрага настрою, усмешак і навагодніх цудаў.

- Навагоднія святы агорнуты чараўніцтвам і верай у цуды. Новы год самае любімае, самае доўгачаканае свята! - звярнуўся да прысутных у зале кіраўнік раёна. - З ім прыходзяць новыя планы і магчымасць набыць новых сяброў, атрымаць новыя веды, скарыць новыя вяршыні. Жадаю вам заўсёды быць наперадзе - у вучобе і спорце, пазакласнам жыццi - і любіць родных і блізкіх. Поспехаў! Жадаю, каб усе вашыя мары спраўдзіліся. З Новым годам!

Святлана Рыжанская таксама далучылася да слоў віншаванняў. Яна ўручыла навагоднія падарункі кожнаму, хто поспехамі ў вучобе, спорце і творчасці заслужыў права прысутнічаць на раённым свяце.

Артысты Дома культуры падрыхтавалі казачнае прадстаўленне для дзяцей, дзе яны дапамаглі галоўным героям адшукаць навагоднія падарункі.

27 снежня лепшыя навучэнцы школ Дубровенскага раёна сталі ўдзельнікамі дабрачыннага навагодняга свята ў Палацы Рэспублікі на галоўнай ёлцы краіны. Такі ганаровы навагодні падарунак нашы юныя зямлячкі Алена Саўчанка, Аксана Краўчонак, Варвара Парфёненка атрымалі за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы, перамогу ў творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах.

Яшчэ 25 юных дубровенцаў - выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, перспектыўныя спартсмены, рабяты з шматдзетных сем'яў - пабывалі на абласной дабрачыннай ёлцы.

Юлія СТАРАВОЙТОВА.

Усе навіны