Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 лютага 2020

Старт акцыі «Адзіны дзень бяспекі»

З 20 лютага па 1 сакавіка ў Віцебскай вобласці пройдзе акцыя «Адзіны дзень бяспекі».

У гэтыя дні адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне правілам паводзін у розных надзвычайных сітуацыях і аказанню першай медыцынскай дапамогі.

У рамках акцыі пройдуць вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на пажара-небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей.

У рамках «Адзінага дня бяспекі» будуць арганізаваны навучальныя мерапрыемствы «Пяць крокаў выратавання», тэматычныя тэатралізаваныя паказы. У структурных падраздзяленнях розных ведамстваў пройдуць дні адчыненых дзвярэй.

Задачы «Адзінага дня бяспекі» - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.

Усе навіны